Марцыян Аляксандар Агінскі

Марцыян Аляксандар Агінскі (1632 — 26 студзеня 1690) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16581659), падстолі (16591661), стольнік (16611665), крайчы (16651670) і канцлер вялікі літоўскі1684), ваявода троцкі1670)[1].

Марцыян Аляксандар Агінскі
Марцыян Аляксандар Агінскі
Марцыян Аляксандар Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1632
Памёр 26 студзеня 1690
Род Агінскія
Бацькі Аляксандар
Кацярына з Палубінскіх[d]
Жонка Марцыбэла з Глябовічаў
Канстанцыя Кацярына зь Веляпольскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Юры
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Агінскі.

За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 Дарсуніскае і Рагачоўскае староствы[2].

Марцыян Аляксандар Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

рэдагаваць
   
М. А. Агінскі і ягоная жонка Марцыбэла з Глябовічаў. Росьпіс касьцёла ў Рыконтах, 1688

Прадстаўнік княскага роду Агінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.

3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, ягоны маршалак у 1671.

 
Рэмбрант «Лісоўчык». Мяркуецца, што гэта партрэт М. А. Агінскага[3]

Удзельнік Паўночнай вайны (16551660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[1]. На чале ўласнага палку браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісаньня «Вечнага міру» (1686) з Расеяй.

Сябар праваслаўнага Віленскага Сьвятадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Сьмілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцьця належаў да групоўкі Сапегаў.

Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбэляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панэгірык на ягоную заўчасную сьмерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бязьдзетным.

Па сьмерці М. А. Агінскага, ягоная спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  2. ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.
  3. ^ Zygulski Z. Jr. Further Battles for the Lisowczyk (Polish Rider) by Rembrandt // JSTOR. Vol. 21. No. 41. 2000. P. 197—205.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марцыян Аляксандар Агінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў