Валянцін Елізар’еў

беларускі балетмайстар, харэограф

Валянцін Мікалаевіч Еліза́р’еў нар. 30 кастрычніка 1947, Баку, Азэрбайджанская ССР, СССР) — савецкі і беларускі балетмайстар, харэограф, пэдагог. Народны артыст СССР (1985).

Валянцін Елізар’еў
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1947(1947-10-30) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак балетмайстар, харэограф, артыст балета, настаўнік танцаў, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра балет[1] і харэаграфія[d][1]
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Баку. Скончыў Ленінградзкую акадэмічную хареаграфічную вучэльню імя Ваганавай (1967).

У 1967—1968 роках — кіраўнік харэаграфічнага гуртку Дома культуры ў Ленінградзе. У 1968—1970 — кіраўнік студыі танцу Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1973 скончыў балетмайстарскае аддзяленьне Ленінградзкай кансэрваторыі імя Рымскага-Корсакава і ў 26-гадовым веку стаў галоўным балетмайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларускай ССР.

У 1982 року па стыпэндыі ЮНЭСКО стажаваўся ў галіне рэжысуры балету ў Парыжы (Францыя).

У 1992—1996 роках — мастацкі кіраўнік балетнай трупы, у 1996—2009 — дырэктар-мастацкі кіраўнік Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

З 1995 року — прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сябра Рады Эўропы па культуры (1996), акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква, Расея), акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург, Расея, 1997).

У 2000—2008 роках — сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2018 року — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  • Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1976)[2]
  • Народны артыст Беларускай ССР (1979)
  • Народны артыст СССР (11 траўня 1985) — за вялікія заслугі ў разьвіцьці савецкага харэаграфічнага мастацтва[3]
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусі (1996)
  • Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017—2018 рокі (Беларусь — Расея)
  • Спэцыяльная прэмія прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі за дасягненьні ў галіне харэаграфічнага мастацтва і ўнёсак у разьвіцьцё міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусі (1998, 2001)
  • Ордэн Айчыны II ступені (28 сьнежня 2007) — за шматгадовую плённую працу, высокае прафэсійнае майстэрства, дасягненьне значных паказьнікаў, мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры выкананьні службовых абавязкаў, заслугі ў разьвіцьці судовай справы, машынабудаваньня, будаўнічай галіны, аховы здароўя, навукі і культуры[4]
  • Ордэн Айчыны III ступені (23 сьнежня 2003) — за выбітныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё беларускага балету, пашырэньне міжнародных культурных сувязяў[5]
  • Ордэн Францішка Скарыны (30 кастрычніка 1997) — за вялікі асабісты ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё беларускага балету[6]
  • Ордэн Сяброўства народаў (1981)
  • Мэдаль Пушкіна (Расея, 4 сьнежня 2007) — за вялікі ўнёсак у распаўсюд, вывучэньне маскальскай мовы і захаваньне культурнай спадчыны, збліжэньне і ўзаемаабагачэньне культураў нацый і народаў[7]
  • Мэдаль Сяброўства (Віетнам, 1983)
  • Мэдаль «Benedictvs XVI Pont.Max.Anno III» (Ватыкан, 2008)
  • Мэдаль ЮНЭСКО «Пяць кантынэнтаў» (Парыж, 2016)[8]
  • Прэмія Ўсесаюзнага конкурсу балетмайстраў (Масква, 1972)
  • Прэмія за найлепшую сучасную харэаграфію 7-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балету і харэографаў (Масква, Вялікі тэатар; 1993)
  • Прэмія «Бэнуа танцу» ў намінацыі «Найлепшы харэограф 1995 року»
  • Прэмія «Бэнуа танцу» (1996)
  • Ляўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (Менск, 2011 і 2021)
  • «Крыштальная Паўлінка» — галоўны прыз Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (2012)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Летувіскай ССР (1976)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Беларускай ССР (1983)
  • Ганаровая грамата Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2007)
  • Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі (2007)
  • Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусі (2012)
  • Ганаровы знак Міністэрства культуры Беларусі «За значны асабіствы ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры» (1997)
  • Ганаровы знак «За ўнёсак у разьвіцьцё расейскай культуры і супрацоўніцтва» (2005)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Беларусі «За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі» (2003)
  • «Чалавек году» ў галіне музычнага мастацтва з уручэньнем прызу «Залатая Нэфэрціці» (1996)
  • «Чалавек году ў сфэры культуры» (2017)
  • Ганаровы грамадзянін Менску (2007)

Харэаграфічныя пастановы

рэдагаваць

Вялікі тэатар опэры і балету Рэспублікі Беларусі

Па-за межамі Беларусі

У кіно і на тэлевізіі

  • 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) Анатоля Эфраса паводле аповесьці «Веснавыя воды» Івана Тургенева (Масква, ЦТ)
  • 1979 — «Стварэньне» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, БТ)
  • 1987 — «Вяртаньне „Вясны“» Адольфа Канеўскага (Менск, «Беларусьфільм»)
  • 1988 — «Вясна сьвятая», відэафільм (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1990 — «Рамэо і Джульета» (відэафільм) Мікалая Лук’янава (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Балеро» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Кармэн-сюіта» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Шчаўкунок» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1993 — «Спартак» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1995 — «Жарсьці» («Рагнеда») (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2000 — «Спартак» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2001 — «Работа, якая называецца сачыненьнем» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар», ТРА Саюзу)
  • 2002 — «Валянцін Елізар’еў» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2003 — «Валянцін Елізар’еў — люстра часу» (хроніка-дакумэнтальны фільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2003 — «Колькі гісторый з жыцьця хареографа» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, ТРА Саюзу)
  • 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-рочча беларускага балету. Хроніка-дакумэнтальны фільм Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2008 — «Шклоўскі афорт» (хроніка-дакумэнтальны фільм) Юрыя Цьвяткова (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) Алега Лукашэвіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыскай сцэны. Тэлефільм Натальлі Голубевай и Тацяны Краўчанка (Менск, «Адваротны адлік АНТ»)
  • 2014 — «Агульны інтарэс». № 269 ад 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «Мір»)
  • 2017 — «Панарама зь Я. Айзіковічам». ТАА «Кінэманія» на замову ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
  • 2017 — «Майстры i куміры. Народны артыст СССР i Беларусi — Валянцін Елізар’еў» (Менск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — «Балет — мастацтва думкі», хроніка-дакумэнтальны фільм. Рэжысэры: Алег Лукашэвіч, Аляксандар Аляксееў (Менск, ТК «Беларусь 1»)
  • 2017 — «Камэртон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў (Менск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — Валянцін Елізар’еў — пра ўласны юбілей, натхненьне, цяпершчыну і будучыню балету (ТК СТБ)]
  • 2019 — «Тэатар у дэталях. Балет „Рамэа i Джульета“» (Менск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2019 — «Маркаў. Нічога асабістага» (Менск, ТК «АНТ»)
  • 2019 — «У людзях» (РТР-Беларусь)
  • 2020 — «Тэатар у дэталях. Балет „Стварэньне сьвету“» (Беларусь 3)
  • Жонка — Маргарыта Ізворская-Елізар’ева, рэжысэрка опэры, доктарка філязофскіх і пэдагагачных навук, прафэсарка Беларускай акадэміі музыкі, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларускай ССР (1990).
  • Сын — Аляксандар, дачка — Ганна.
  • Унукі — Баян, Руслан, Мікіта
  1. ^ а б Jelizar‘jev, Valentin Nikolajevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ ЕЛИЗАРЬЕВ в энциклопедии балета
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 11 мая 1985 года № 2421 «О присвоении почётного звания „Народный артист СССР“ тов. Елизарьеву В. Н.»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 декабря 2007 года № 675 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь»
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 декабря 2003 года № 570 «О награждении В. Н. Елизарьева орденом Отечества III степени»
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1997 года № 555 «О награждении В.Н.Елизарьева орденом Франциска Скорины» Праверана 2019-08-21 г. Архіўная копія ад 2019-08-21 г.
  7. ^ Указ Президента Российской Федерации от 4 декабря 2007 года № 1631 «О награждении медалью Пушкина иностранных граждан»
  8. ^ http://portal.unesco.org/en/ev.php-URL_ID=26469&URL_DO=DO_TOPIC&URL_SECTION=201.html

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Профіль на бачыне Вялікага тэатру Беларусі