Юры Цьвяткоў

апэратар, рэжысэр і сцэнарыст

Юры Цьвяткоў (1941; в. Дворышчы, цяпер Пскоўская вобласьць, Паўночна-заходняя фэдэральная акруга, Расея — 2011, Менск) — апэратар, рэжысэр і сцэнарыст[1]. Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991).

Юры Цьвяткоў
Імя пры нараджэньні Юры Мікалаевіч Цьвяткоў
Дата нараджэньня 14 лютага 1941
Месца нараджэньня вёска Дворышчы, Себескі раён, Калінінская вобласьць, Расейская СФСР, СССР
Дата сьмерці 25 студзеня 2011
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак апэратар
Месца працы
Гады дзейнасьці 1966—1995
Сябра ў Беларускі саюз кінэматаграфістаў[d]
Узнагароды Галоўная ўзнагарода Маскоўскага фэстывалю тэлефільмаў (1973), Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986), прыз Ерусалімскага міжнароднага кінафэстывалю(en) (1994)
IMDb ID nm0875523, nm1106761

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца. Скончыў Усесаюзны інстытут кінэматаграфіі(en) (1963), пасьля якога працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (у 1993—1996 гг. кіраўнік). У 1989—1993 гг. быў кіраўніком «Белвідэацэнтру». У 1996—2000 гг. намесьнік міністра культуры Беларусі[2]. У 2001—2005 гг. начальнік Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў і кінавідэапраграмаў Беларусі. У 2006—2008 гг. старшыня Беларускага саюзу кінэматаграфістаў.

Зьняў мастацкія фільмы «Іду шукаць» (1966, з Ігарам Рамішэўскім) і «Анюціна дарога» (1968). Рэжысэр фільмаў: «Памяць каменя» (1966), «Песьня Палесься» (1968), «Сьпяшайся будаваць дом» (1970), «Веснавая казка» (1971), «Пасьля кірмашу» (1972), «Гэта вясёлая плянэта» (1973), «Ясь і Яніна» (1974), «Леташняя кадрыля» і «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1978), «Хутка і чаго б гэта ні каштавала» (1980), «Пад чужым імем» (1981), «Гісторыя адной тэлеграмы» і «Чарвякову тэрмінова Ленін» (1982), «50-ы сэзон» і «Мост» (1983), «Рэвалюцыя дае нам права» і «Сустрэча, якая вызначыла лёс» (1985), «Чырвоны гвазьдзік» (1986), «Цішка Гартны» (1988), «Быў. Ёсьць. Буду - У.Караткевіч» (1989), «Алесь Гарун» (1990), «Кадыш» (1993), «Чарнобыль і Беларусь» (1994), «Кінарэжысэр Віктар Тураў» (1995)[3].

  1. ^ Пайшоў з жыцьця рэжысэр Юры Цьвяткоў // Зьвязда : газэта. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Павал Латушка. Цьвяткоў Юры Мікалаевіч // Культура : газэта. — 29 студзеня 2011. — № 5 (977).
  3. ^ Галіна Шур. Цьвяткоў Юры // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 97. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2