Густаў Малер
Густаў Малер (па-нямецку: Gustav Mahler; 7 ліпеня 1860 году ў Калішцы, Аўстра-Вугоршчына — 18 траўня 1911 году ў Вене) — аўстрыйскі кампазытар эпохі Позьняга Рамантызму. Большасьць крытыкаў прызнае Малера выбітнейшым сымфаністам у гісторыі музыкі. У гады жыцьця Малер атрымаў вядомасьць як дырыгент (асабліва бэтговэнскага і вагнэраўскага рэпэртуараў), а яго творы не былі ацэненыя венскім грамадзтвам. Але паступова яго творы пачалі выконвацца ў канцэртных залях усяго сьвету. Узрост цікаўнасьці да творчасьці Малера адбыўся ў другой палове ХХ стагодзьдзя. Самую большую папулярнасьць атрымалі яго сымфоніі (асабліва 11-я), астатнія творы не набылі такой папулярнасьці.
Густаў Малер | |
Gustav Mahler | |
Род дзейнасьці | музыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 ліпеня 1860 |
Месца нараджэньня | Калішцы, Аўстра-Вугоршчына |
Дата сьмерці | 18 траўня 1911 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
Прычына сьмерці | эндакардыт[d] і сэпсіс |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | дырыгент, кампазытар, клясычны кампазытар, лідэр гурту |
Жанры | клясычная музыка, сымфонія і камэрная музыка[d][2] |
Бацька | Бэрнард Малер[d] |
Маці | Marie Herrmann[d][3] |
Дзеці | Ганна Малер[d] і Maria Anna Mahler[d] |
Сайт | gustav-mahler.org |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьГустаў Малер нарадзіўся 7 ліпеня 1860 году ў горадзе Калішцы ў Маравіі ў нямецкамоўнай габрэйскай сям’і. Быў другім з чатырнаццаці дзяцей Бэрнарда і Марыі Малер. З усіх дзяцей шасьцёра памёрлі немаўлятамі. Бацька Маелра быў дробным прадпрымальнікам. У 1860 годзе сям’я Малераў пераехала ў Іглаву, якая ў той час была буйным культурным цэнтрам чэскай правінцыі Аўстра-Вугоршчыны. Тут дзейнічала опэра, сымфанічны аркестар і Музычнае Таварыства. Тут Малер упершыню пачую вайсковую і народную музыку, што потым знайшло адлюстраваньне ў яго творчасьці. Бацькі хутка заўважылі талент хлопчыка і ў 1866 годзе адправілі яго вучыцца граць на фартэпіяна. 13 кастрычніка 1870 году ўпершыню, як піяніст, выступіў на канцэрце. У гэтым жа годзе Густаў паступіў вучыцца ў гімназію Іглавы. У 1871 годзе ён пераехаў у Прагу. У 1874 годзе памірае брат Густава — Эрнэст. У наступным годзе паступае ў Венскую Кансэрваторыю. У гэты час Густаў пачаў ствараць свае творы (Скрыпічную санату, Фартэпіянны квартэт і Сымфанічную прэлюдыю), стварае свае праекты: Нардычная сымфонія і опэра «Die Argonauten» і «Das klagende Lied», зь якіх толькі апошняя будзе дапрацаваная да канца.
У Венскай кансэрваторыі Малер вучыцца ў клясе фартэпіяна і кампазыцыі. Пасьля кансэрваторыі ён паступае ў Венскі Ўнівэрсытэт, дзе вучыцца гармоніі ў Антона Брукнэра. У гэты час ён дапамагае стварыць фартэпіянны канцэрт «III Сымфоніі» Брукнэра і пачынае кантату «Das klagende Lied», якая першапачаткова павінна была быць опэрай. У 1879 годзе пачынаецца праца над опэрай «Rűbezahl». У наступным годзе Густаў канчае працу над «Das klagende Lied», якая потым была некалькі разоў перапрацавана. Малер быў вылучаны на Ўзнагароду Бэтговэна, але камісія адхіліла яго кандыдатуру.
У гэтым жа годзе Малер пачынае працаваць дырыжорам. Вёў канцэрты ў летні сэзон у Бад Хал у Вэрхняй Аўстрыі. У наступныя гады Малер працаваў як капэльмэйстар тэатра ў Любляне (1881 год), капэльмэйстар опэрнага тэатра ў Аламыньцу (1883 год), другі дырыгент праскай орэры (1885 год) і опэры ў Ляйпцыгу (1886 год), дырэктр Венскай Каралеўскай Опэры ў Будапэшце (1888 год), першы дырыгент гарадзкога Тэатру ў Гамбургу (1891 год), дырыгент гамбурскай Філярмоніі (1894 год). З 1896 году становіцца капэльмэйстрам Венскай Опэры і ў гэты час сустракаецца з Ёганэсам Брамсам, папрасіўшы яго аб падтрымцы.
У 1887 годзе Малер праводзіць «Валькірыю» Рыхарда Вагнэра ў Ляйпцыскай опэры й апрацоўвае і рыхтуе да выступленьня опэру Вэбэра «Die drei Pintos». Яе прэм’ера атрымала вялізарны посьпех. У 1892 годзе дырыжыруе ў Гамбурскай Опэрэ прэм’ру Чайкоўскага «Яўгеній Анегін», а ў Лёнданскай опэры «Covent Garden» праводзіць «Fidelia» і «Трыстан і Ізольда» Бэтговэна, а так сама «Песьню Нібэлунгаў» Вагнэра.
У гэты пэрыяд Малер набываў усё большую вядомасьць як дырыгент, атрымліваў пахвалу крытыкаў і публікі. Адначасова, ў гэты час узьніклі яго першыя зрэлыя творы: цыкл фартэпіянных твораў «Lieder und Gesänge», цыкл музычных твораў «Lieder eines fahrenden Gesellen», І Сымфонія, якая канчаткова была скончана ў 1888 годзе, ІІ і ІІІ сымфоніі, канчаткова былі скончаны ў 1894 і 1896 г.г. Але, за выключэньнем ІІ сымфоніі, нічога не атрымала прызнаньня. Раней пачатыя праекты опэраў і Нардычнай сымфоніі былі пакінуты няскончанымі.
1889 год быў вельмі цяжкім у жыцьці кампазытара. Спачатку, у лютым, памёр яго бацька, празь некалькі месяцаў старэйшая сястра і маці. Густаў быў вымушаны ўзяць на сябе апеку над малодшымі братамі і сёстрамі. У траўні 1890 году Густаў, разам зь сястрой Юстынай, зьдзейсьніў падарожжа ў Італію. Юстына ў 1893 годзе знайшла невялікую лясную сядзібу каля возера Атэрсі, якая стала для Малера месцам інтэнсіўнай працы на адпачынках да 1896 году.
23 лютага 1897 году Густаў хрысьціўся ў касьцёле ў Гамбургу, дзякуючы чаму атрымаў мажлівасьць працаваць дырыгентам Венскай Опэры. Атрымаўшы гэтую, вельмі добрую пасаду, Малер перажыў зорны час сваёй дырыжуры. Акрамя гэтага ён стаў першым габрэем, які атрымаў гэтую пасаду.
У лютым 1900 году правёў у Вене ІХ сымфонію Бэтховэна з уласнай апрацоўкай, а ў чэрвені едзе, разам зь Венскай Філярмоніяй у Парыж для правядзеньня шэрагу канцэртаў у гонар Сусьветнай Выставы.
У 1902 годзе Мале ажаніўся з Альмай Шындлер, дачкой аўстрыйскага мастака Карла Моля. Альма атрымала музычную адукацыю і нават пісала музычныя творы. Іх дачка Марыя Анна памерла ад дызэнтэрыі ва ўзросьце чатырох гадоў, другая дачка Анна, стала скульптарам.
Да 1907 году Малер дырыжыраваў у Вене, Бэрліне, Львове, Амстэрдаме, Гаазе, Ваймары, Франкфурце-на-Майне, Гамбургу, Трыесьце, Рыме, Уроцлаве і Санкт-Пецярбургу. У 1905 годзе праводзіў сымфанічны канцэрт пад час Эльзаскага музычнага фэстывалю ў Страсбургу. У праграме былі: яго V Сымфонія, Рапсодыя Брамса, Сымфонія Штраўса і скрыпічны канцэрт Моцарта. У траўні 1907 году адбыўся канфлікт з кіраўніцтвам Опэры і Малер паўшоў у адстаўку. У гэты ж час у Малера было знойдзена хранічнае захворваньне сэрца.
Малер, разам з жонкай і дачкой пакінуў Вену 9 сьнежня 1907 году і накіраваўся ў Нью-Ёрк.
У апошнія гады жыцьця кампазытар часта езьдзіў паміж Эўропай і ЗША. Акрамя інтэнсіўнай дырыгентскай працай у Амэрыцы, ён працягваў займацца творчасьцю. У 1908 годзе ён скончыў «Песьню пра Зямлю», а ў 1908 ІХ Сымфонію. Верагодна Малер пачаў працаваць і над Х Сымфоніяй, але не пасьпеў яе скончыць. 20 лютага 1911 году ў яго паднялася тэмпэратура і моцна забалела горла. Доктар Джозэф Фрэнкель выявіў гнойны налёт на міндалінах і папярэдзіў Малера, што ў такім стане небясьпечна дырыжыраваць, аднак Малер не пагадзіўся. Моцная ангіна паўплывала на і без таго хворае сэрца і Густаў Малер памёр 18 траўня 1911 году ў венскай клініцы ва ўзросьце 50 гадоў. Ён быў пахаваны, згодна з жаданьнем, каля дачкі Марыі Анны на могілках у Грынзыгу.
Кнігапіс
рэдагаваць- Theodor Adorno (Тэадор Адорна) (1996). Mahler: A Musical Physiognomy. Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-00769-3.
- Blaukopf, Kurt. (1973). Gustav Mahler. Harmondsworth: Allen Lane. ISBN 0-7139-0464-X.
- De La Grange, Henry-Louis. (1995). Gustav Mahler: Vienna: The Years of Challenge (1897—1904) (Vol. 2). Oxford University Press. ISBN 0-19-315159-6.
- De La Grange, Henry-Louis. (2000). Gustav Mahler: Vienna: Triumph and Disillusion (1904—1907) (Vol. 3). Oxford University Press. ISBN 0-19-315160-X.
- Machlis, J. and Forney, K. (1999). The Enjoyment of Music: An Introduction to Perceptive Listening (Chronological Version) (8th ed.). New York: Norton. ISBN 0-393-97299-2.
- Sadie, S. (Ed.). (1988). The Grove Concise Dictionary of Music. London: Oxford University Press. ISBN 0-333-43236-3.
- Барсова И. Симфонии Густава Малера. М., 1975.