Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Азэрбайджа́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка АзССР, або Азэрбайджанская ССР)[a] — саюзная рэспубліка на поўдні СССР, на ўсходзе Закаўказьзя. На ўсходзе амывалася Касьпійскім морам. Плошча АзССР 86,6 тыс. км².
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка па-азэрбайджанску: Азәрбајҹан Совет Сосиалист Республикасы | |||||
| |||||
Дэвіз | Бүтүн өлкәләрин пролетарлары, бирләшин! | ||||
---|---|---|---|---|---|
Гімн | Гімн Азэрбайджанскай ССР | ||||
28 красавіка 1920 — 18 кастрычніка 1991 | |||||
Кароткая назва | Азербайджанская ССР, Азербайджанская ССР, Azərbaycan SSR, Азербайджанська РСР, ҶШС Озарбойҷон, РСС Озарбойҷон, ҶШСО, РССО, Azerbaycan SSC, Azərbojčon SSR і Азербайджаны ССР | ||||
Сталіца | Баку | ||||
Афіцыйная мова | азэрбайджанская мова і расейская мова | ||||
Афіцыйная рэлігія | атэізм і атэістычная дзяржава[d] | ||||
Форма ўраду | савецкая рэспубліка | ||||
Заканадаўчы орган | Supreme Soviet of Azerbaijan[d] | ||||
Насельніцтва |
| ||||
Валюта | савецкі рубель | ||||
|
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва паводле стану на 1985 год — 6 614 000 чал., зь іх мяшчан 54 %. Азэрбайджанцаў у АзССР было 4 709 000 чалавек паводле стану на 1979 год. Астатнія былі армяне, расейцы й інш.
Земскі падзел
рэдагавацьАзэрбайджанская ССР мела адну вобласьць — Нагорна-Карабаская АВ. АзССР дзялілася на 61 раёнаў, таксама мела аўтаномную рэспубліку — Нахічэванская АССР.
АзССР мела 63 месты, 122 пасёлкі гарадзкога тыпу.
Сталіца Азэрбайджанскае ССР — Баку.
Краявід
рэдагавацьАзэрбайджанская ССР мела горную паверхню, каля 1/2 земляў былі занятыя горамі. На паўночным захадзе быў вялікі горны хрыбет — Вялікі Каўказ (сярэдняя вышыня 2500 км), а на паўднёвым захадзе хрыбет — Малы Каўказ (сярэдняя вышыня 2500 км). Паміж Малым і Вялікім Каўказамі знаходзіцца падол — Кура-Араксінскі падол, а на паўднёвым усходзе — Талыскія горы, Ленкаранскі падол. Надвор’е гарачае прыморскае і паступова на захад станавілася ўмераным і зямным[b]. Сярэдняя цеплыня ліпеня ад 5 °C у гарах да 25—27 °C на падоле, студзеня адпаведна —10 °C і —0 °C. Ападкаў ад 200 мм у год на падоле каля Вялікага Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскім падоле.
Асноўныя рэкі — Кура і Аракс. Яны суднаходнае. Былі пракопы для паліву: Верхнекарабаскі, Верхнешырванскі і інш. Было Мінгечавурскае вадасховішча.
Землі рудыя, шэрыя на падоле. У гарах рудыя і гліняныя і інш. На Ленкаранскім падоле землі жоўтыя. Расьліннасьць сухіх палёў, паўпустыняў, горных лугоў, а ў гарах рэдкія лісьцевыя лясы.
Мінулае
рэдагавацьЗь IX ст. да н. э. старажытныя дзяржавы: Мана, Мідыя, Атрапатэна, Альбанія (Каўкаская). У 3—9 стст. землі АзССР пад уладаю Пэрсіі, Арабскае дзяржавы. У 9—16 стст. на землях АзССР была дзяржава Шырван. У 11—13 стст. склалася азэрбайджанская народнасьць. У 11—14 стст. пад уладаю манголаў, турак-сэльджукаў, Тымура. У 15—18 стст. землі АзССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсіяй. Зь сярэдзіны 18 ст. на землях АзССР было 15 ваяводзтваў, якія былі пад уладаю Пэрсіі. З 1818 па 1823 гады землі АзССР былі далучаныя да Расеі. Яны сталі часткаю губэрняў:
У 1861 годзе было скасаванае прыгоннае права. У канцы 19 ст. Баку стала адзіным месцам здабычы нафты ў Расеі і там жа пачалі стварацца гурткі сацыял-дэмакратаў. У 1905—1907 гадах былі народныя мецяжы. У 1917 годзе пачалі стварацца саветы (Бакінская грамада), аднак уладу на землях АзССР захапілі праціўнікі бальшавікоў — мусавацісты. У 1918 годзе землі АзССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі.
Незалежнасьць (1919—1920)
рэдагавацьЗ 1919 па 1920 гады землі АзССР сталі часткаю незалежнага Азэрбайджану.
Савецкая ўлада (1920—1991)
рэдагавацьУ 1920 годзе землі АзССР захопленыя РСФСР. 28 лютага 1920 году створаная Азэрбайджанская ССР. З 12 сакавіка 1922 АзССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 АзССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.
Узнагароды
рэдагавацьАзэрбайджанская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
- Леніна (1935, 1964, 1980)
- Кастрычніцкае рэвалюцыі (1970)
- Дружбы народаў (1972)
Кампартыя
рэдагавацьКамуністычная партыя Азэрбайджану (коратка КПАз) пачынае сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Азэрбайджану.
Паводле стану на 1 студзеня 1986 году КПАз мела 362 966 сябраў і 13 856 кандыдатаў сябраў партыі. 2 522 325 сябраў рабочых саюзаў, 1 249 269 сябраў камсамолу.
Гаспадарка
рэдагавацьНайважнейшыя галіны прамысловасьці:
- здабыча нафты й газу
- Апшэронскі паўвостраў
- Кура-Араксінскі падол
- прыморскія мелі
- пераапрацоўка нафты (Баку)
- мэталюргія
- вытворчасьць сталі
- трубаў
- алюміня
- пракату каляровых мэталяў
- горнарудная (акруга Дашкесану)
- здабыча руды і гліны для вытворчасьці алюміня
- машынабудаўніцтва
- нафтавае
- хімічнае
- электра-тэхнічнае
- радыёэлектроніка і прыборабудаваньне
- хімічная і нафтахімічная
- мінэральныя ўгнаеньні
- серная вада
- штучная гума
- лёгкая прамысловасьць
- ачыстка бавоўны
- матаньне бавоўны
- трыкатажная
- дыванна-ткацкая
- харчовасмакавая прамысловасьць
- вінаробчая
- чайная
- тытунёвая
- кансэрвовая
- выраб будаўнічых матэрыялаў
Вытворчасьць электраэнэргіі (паводле стану на 1984) 19,8 млрд кВт/г. Найвялікшыя электрастанцыі — гурт на рацэ Кура (у тым ліку Мінгечавурская і Шамхорская).
Сельская гаспадарка
рэдагавацьВальная вытворчасьць Азэрбайджанскае ССР у сельскай гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 6,5 разоў у параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю. У 1984 годзе было 604 калгасы і 808 саўгасаў. Пасяўная плошча паводле стану на 1984 год была 1 380 000 га ворыва. Плошча паліўных земляў 1 322 000 га (паводле стану на 1984). Галоўная тэхнічная расьліна — бавоўна. Жніво бавоўны быў 824 000 т у 1984 годзе. Былі пасевы збожжавых, вырошчваньне агародніны, бульбы. Зборы вінаграду ў 1984 годзе былі 2 123 000 т. Другая пасьля ГССР асноўная крыніца СССР для вырошчваньня чаю, садавіны. Галоўная галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля, ядваб.
Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці і мясной сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства.
Транспарт
рэдагавацьАзэрбайджанская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,9 тыс. км, а для возаў — 28,1 тыс. км (1984), у тым ліку з цьвёрдым покрывам — 25 тыс. км.
Суднаходзтва мелася па рацэ Кура. Галоўны марскі порт — Баку, які меў паромную сувязь зь Кіславодзкам.
Трубаправодныя перавозкі былі з:
Навука
рэдагавацьУ 1984 годзе АзССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 866 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 18 ВНУ было 108 тыс. студэнтаў, у 77 сярэдніх навучальных установах 77,8 тыс. студэнтаў.
У АзССР была свая асобная Акадэмія навук, якая была заснаваная ў 1945 годзе.
Было 14 тэатраў.
Лекары
рэдагавацьНа 10 000 насельнікаў АзССР было 36,9 лекараў.
Найбольш вядомым у СССР быў курорты: Ісьцісу, Нафталан і інш.
Цікавосткі
рэдагаваць1 кастрычніка 1945 году ў Баку заснавалі «Азэрбайджанскую чыгунку».