Андрэй Мдзівані

савецкі і беларускі кампазытар, музычны пэдагог

Андрэ́й Ю́р’евіч Мдзіва́ні (па-грузінску: ; 1 кастрычніка 1937, Тбілісі, Грузінская ССР — 19 ліпеня 2021, Менск, Беларусь) — савецкі і беларускі кампазытар, музычны пэдагог. Народны артыст Беларусі (2013). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1988), Рэспублікі Беларусі (1996) і спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ў намінацыі «Музычнае мастацтва» (2008). Прафэсар (1993). Сябра Саюзу кампазытараў Беларускай ССР, Беларускага саюзу музычных дзеячоў і Беларускага саюзу тэатральных дзеячоў.

Андрэй Мдзівані
Дата нараджэньня 1 кастрычніка 1937(1937-10-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 ліпеня 2021(2021-07-19) (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, кінакампазытар, музычны пэдагог
Месца працы
Узнагароды
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР — 1982 Дзяржаўная прэмія БССР — 1988
Сайт andreimdivani.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мдзівані (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Тбілісі (Грузінская ССР). Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю имя Луначарскага па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова (1969) і асыстэнтуру-стажаваньне (1972).

Працаваў загадчыкам музычнай часткі ў драматычных тэатрах Смаленску (1961—1963), Дзяржынску (1963), Кірава (1963). У 1964 року — канцэртмайстар пэдагагічнай вучэльні ў Смаленску. З 1969 року — выкладчык Менскай музычнай вучэльні і Беларускай кансэрваторыі. З 1972 року — загадчык музычнай часткі Тэатру імя Янкі Купалы ў Менску, з 1984 року — дацэнт, з 1993 року — прафэсар катэдры кампазыцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

Жонка — Тацяна Герасімаўна Мдзівані.

Памёр 19 ліпеня 2021 року. Пахаваны 21 ліпеня на Ўсходніх могілках Менску[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Творчасьць Андрэя Мдзівані прысьвячалася ўвасабленьню філязофскіх ідэяў, найважнейшых тэмаў гісторыі і сучаснасьці, выяўленьню нацыянальнай культурнай праблематыкі. Склаў 11 сымфоніяў, 2 мюзыклы, 2 опэры, балет, хоравую, вакальную і інструмэнтальную музыку. Сымфоніі «Памяць земли», «Полацкія пісьмёны», балет «Жарсьці (Рагнеда)» знаходзяцца ў сталым рэпэртуары Вялікага тэатру опэры і балэту Рэспублікі Беларусі.

  • Сцэнічныя творы: музычная камэдыя «Дзяніс Давыдаў» (у 2-х дзеях, паводле п’есы Ўладзімера Салаўёва, 1982, 1985), мюзыкл «Мэс Мэнд» (у 2-х актах, лібрэта Вадзіма Яканюка, 1987); опэры: «Маленькі прынц» (у 2-х актах, лібрэта В. Яканюка, 2004), «Перапалох» (лібрэта Тацяны Мушынскай, клявір), музычна-сцэнічная драма «Рафаэль» (паводле матываў твора Анарэ дэ Бальзака, лібрэта Аляксея Дударава, 2012); балет «Жарсьці (Рагнеда)» (лібрэта Валянціна Елізар’ева, 1993), «Шагрэнь» (паводле матываў твору Анарэ дэ Бальзака, партытура, 2008), вакальна-харэаграфічная сюіта «Ў гонар 30-годзьдзя Вялікай Перамогі над фашызмам» (словы Адама Русака, лібрэта Сямёна Дрэчына, 1975).
  • Вакальна-інструмэнтальныя творы: для хора і сымфанічнага аркестра — кантаты «Беларускі край» (словы Якуба Коласа, 1969), «Мы помнім вас, людзі» (словы Анатоля Луначарскага, 1982); для салістаў, хору і сымфанічнага аркестра — араторыя «Ванька-ўстанька» (паводле матываў «Казкі пра расейскую цацку» Яўгена Еўтушэнкі, 1972), для чытальніка, салістаў, хору і сымфанічнага аркестра — араторыя «Вольнасьць» (паводле матываў «Падарожжа зь Пецярбургу ў Маскву» Аляксандра Радзішчава, 1975).
  • Аркестровыя творы: для сымфанічнага аркестра — паэмы «Фрэскі» (1967), «Пахаваньне Хатыні» (1970), «Дыялект» (1974), «Сьвяточная паэма»(1978); сымфанічныя карціны: «Хрыстова фрэска», «Разбурэньне Полацку», «Выгнаньне Рагнеды», «Шэсьце старцаў», «Уладзімер» (1993), «Арахна» (1999); аркестровыя п’есы: «Астыната» (1974), увэртура-фантазыя «Сьвята» (1984), «харэаграфічная» навэля «Тэніс» (1985); для дзьвюх скрыпак і аркестра — «Славянскае капрычча» (1979), для трубы-піколё і аркестра — «Здравіца» (1980); сымфоніі: I (1969), II («Песьні для аркестра», 1971), III («Сымфонія ў стылі барока», 1979), IV (Homo sapiens, 1983), для сымфанічнага аркестра, хору і салісткі — V («Памяць зямлі» ,1986) і VI («Полацкія пісьмёны», 1987), VII («Паўночныя кветкі», словы Канстанціна Бальмонта, Авідыюса, народныя, зь Бібліі), для аркестра і саліста — VIII («Шлях зямны», паводле матываў твору Дантэ, 1999), Сымфонія IX «Сымфонія-канцэрт для скрыпкі з аркестрам» (2002), Сымфонія Х Харэаграфічная сымфонія «Шагрэнь» (паводле матываў твору Анарэ дэ Бальзака, 2006), Сымфонія XI «Сымфаніета» (2010), Сымфонія XII «Рафаэль» (2012); канцэрты: канцэрт-паэма для віялянчэлі з аркестрам (1980), канцэрт для аркестра «Мэтамарфозы» («Расініяна», 1981), капрыс-канцэрт для валторны з аркестрам (1986); для струннага аркестра: «Музычны момант» (з фартэпіяна ці арганам, 1978), «Сэрэнада» і «Пачанга» для дуэту цымбалаў і камэрнага аркестра (1981), «Крэшчэнда» для валторны і камэрнага аркестра (1984); для аркестра народных інструмэнтаў — «Народныя гульні» (1973), «Працяглая, ці Песьня» (1975), «Бульба» (1975), «Частушка» (1976), «Бубянцы» (1977), «Крыжачок», «Юрачка» (1977), «На Купальле» (1980), «Раёк» (1983), фантазія «Лянок» (1985), для народнага аркестра, хору і мэца-сапрана — Пятая сымфонія «Памяць зямлі» (1984), для баяна і народнага аркестра — Канцэрт-паэма «Памяці Віктара Помазава» (1988).
  • Камэрна-інструмэнтальныя творы: для струннага квартэта — П’еса (1965); для віялянчэлі і фартэпіяна — Саната (1967), п’еса «Піянэрскі цягнік» (1982); для трубы і фартэпіяна — «Куба, сі!» (1984), для флейты і фартэпіяна — Ронда (1966), Скерца (1980); для валторны і фартэпіяна — Ронда (1966), для фагота — Поліфанічны этуд, Остыната (1980), для габоя — п’есы «Экзэрсыс», «Калямбіна» (1980), для віялянчэлі — трыптых «Маналёг», «П’еса без смычка», «Поліфанічная п’еса» (1980); для фартэпіяна — Пяць п’есаў (Жарт, Скерцына, Вясёлыя гульні, Старажытны матыў, Лірычнае інтэрмэца, 1971), цыкль «Дарунак дзецям» (Развагі, Балет, Казка, Жарт, Летуценьнікі, Гульня, Маскі, Элегія, Фінал, 1980), п’еса «Футбольнае алегра» (1987), «Ін-Цы» (2003), «Транскрыпцыя паводле матываў балету „Жарсьці“ Андрэя Мдзівані» Ігара Алоўнікава (2007), для цымбалаў і фортэпіяно «Матыў „Бульбы“» (1985), для ансамблю цымбалістаў і фартэпіяна — «Пастушок» (1978); для гатова-выбарнага баяну — «Вясьнянка», «Да зязюлі» (1985).
  • Вакальная музыка: Русь у вагні (словы Ўладзімера Салаўёва, 1965); канцэрты: «Прымхі» (Маладзік, Асінка, Краснае сонца, Натхненьне, На граной нядзелі, Чорны хмары, Цёмна ночка наступае, Стралецкая, Зайграю на дудцы, Вясьнянка — словы народныя, Цёткі, Вінцэся Каратынскага; «Паўночныя кветкі» (Кветка — словы Васіля Жукоўскага, Раманс, Крык душы, Чужы чарам чорны чоўн, Цені, Стомленая пяшчота — словы Канстанціна Бальмонта, Сьмяротны грэх — словы Авідыюса, Найвышэйшая песьня — словы зь Бібліі, Арыя — словы народныя, 1974); для салістаў і фартэпіяна — камэрныя кантаты «Паўказка» (словы Максіма Танка, 1973), «Тэлефонная п’еса» (словы [[Максіма Танка, 1974); для голасу і фартэпіяна — цыклі «Споведзь» (Вёска мая, Пісьмо сыну, Пількаўскі вецер, Споведзь — словы Максіма Танка, 1974), «Песьні любові» (Званы, Перамены, Песьні любові — словы Гіёма Апалінэра ў перакладзе на беларускую мову Эдзі Агняцьвет, 1978), «Чатыры вершы Канстанціна Случэўскага» (Тут шчасьлівы я, Перад вялікім натоўпам, Элегія, Пытаньне, 1982); баляда «Адкрыйся, сэзам!» (словы Сямёна Кірсанава, 1974), «Рэквіем» (словы Аляксандра Твардоўскага, 1980), «Успамін» (словы Ганны Ахматавай, 1984), «Кветачкі размарыну» (словы Люіса дэ Гонгары, 1999), «Аповед Франчэскі» (словы Дантэ Аліг’еры, 1999); для хору і ансамблю цымбалістаў: «З народных скарбаў»; хоры a cappella: Ой, гукнула сыраежка, Го-го-го каза, Ой, пушчу стралу, Як данскі казак, Казачая песьня, З народных скарбаў, Славутае мора, На моры — словы народныя; Домік першага зьезду (словы Ўладзімера Карызны), Дапамажы, Міласэрны (словы Фёдара Салагуба), Песьня (словы Валерыя Брусава), Праслаўленьне (словы Мікалая Языкова), Я — вольны вецер (словы Канстанціна Бальмонта), Званочкі мае, або Простая песьня (словы Аляксея Талстоя), Люблю навальніцу (словы Фёдара Цютчава), На Русі (Ужо як мы сябры) (словы Казьмы Пруткова), «О, дар нябёсаў дабраславёны» (словы Аляксандра Радзішчава), Viktor Rovdo (вакаліз), «Госпадзе, даруй, зьлітуйся…», «Хрыстос ёсьць наш Бог» (словы Андрэя Курбскага), «Хто гэта?» — словы зь Бібліі; хоравая сюіта «Песьня пра зубра» — словы Міколы Гусоўскага (1979), апрацоўка для хору музыкі Аляксандра Гурылёва «Ўнутраная музыка» (вакаліз); хоравыя цыклі «Снапочак» (Снапочак, Салавейка, Там, за садамі, Ой, сівы конь бяжыць, Вясьнянка, Купальле, Перад Пятром, Масьленка, Ой, пара дамоў, пара, Пры Дунаечку, Гуселькі, 1976); «Вясельныя» (Маці Ганульку вучыла, Запалі, матка, сьвечку, Там на браду-браду, Як табе, зорачка?, Мамачка мая, 1976); «Вясельнае застолле» (Ой, пайду я замуж, Сіроцкая, Ля аконца, А мы ў ловы езьдзілі, Наша Настачка, 1978) — слова народныя; «Песьні рэвалюцыі» (Гэй, па дарозе, Сьмела, таварышы, у нагу, Вязень, Калоднікі, Па далінах і па ўзгорках) — словы Аляксандра Пушкіна, Аляксея Талстоя, М. Родзіна (1977); літанія «Русь сьвятая» (Месяц, Радаўніца, Дабрыня, Між ціхіх дрэваў, Гой ты, Русь, Расьпеў/Песьня) — словы Сяргея Ясеніна (1980); «Янка Купала» (А хто там ідзе?, Галашэньне, Гарэлка, Вясьнянка, На купальле, Усяночная), вакаліз «Янка Купала», Завітаў Пятрок — слова Янкі Купалы (1981); «Хоры на словы А. Луначарскага» (Гэты камень, Па волі тыранаў, Не ахвяры, Да сонму вялікіх, Бесьсьмяротны палеглы, 1982); «Хоры на вершы М. Лермантава» (Расейская песьня, Трысьнёг, Два веліканы, Русалка, 1985); «Хоры на вершы А. Пушкіна» (Анчар, Я жыцьцё люблю, Зімовы ранак, Зімовы вечар, Мой конь, Бура мглою, Сябар сардэчны, 1978—1984).
  • Песьні: Таполевая завіруха, Сьняжынкі, Я па зорках крочу да цябе, Ты недзе ходзіш па зямлі, Калыханка, Песьня Папялушкі, Як зямля чакае сьвітанку, Песьня пра «параненую песьню», Песьня пра Нільса Бора, Сьветлая і лёгкая як раньняя восень, Песьня пра Бусьліка, Песьня камэнданта, Камсамольскія песьні 20-х гадоў, Ня трэба палымяных фраз, «Я — двойка», У душыльні душаць вінаград.
  • Дастасоўная музыка: да драматычных спэктакляў, у тым ліку «Два вэронца» Ўільяма Шэксьпіра (1961), «Цвыркун» Тадэвуша Кажушніка, «Дзяніс Давыдаў» Уладзімера Салаўёва, «Аптымістычная трагедыя» Ўсевалада Вішнеўскага (1967), «Навальніца» Андрэя Астроўскага (1975), «Воўка на плянэце Ялмез», «Працяг», «Шторм» Уладзімера Біль-Белацаркоўскага (1975), «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы, «Стары Новы год» Валерыя Рошчына (1974), да тэлеспэктаклю «Пінская шляхта», да тэлефільму «Песьня пра зубра», да радыёспэктаклю «Дзяўчынка спачувалачка».

Кампазытарская фільмаграфія

рэдагаваць

Званьні і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Мдивани Андрей (р.1937) на сайте Белорусской государственной филармонии
  2. ^ В Минске простились с композитором Андреем Мдивани
  3. ^ Мдивани Андрей Юрьевич на бачыне кінастудыі «Беларусьфільм»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць