Валынцы
Валы́нцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дрысе. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 771 чалавек. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Дрысы, за 4 км ад прыпыначнага пункту Беніслаўскага (лінія Полацак — Бігосава).
Валынцы лац. Vałyncy | |
Крыж на месцы касьцёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дрысенскі |
Сельсавет: | Валынецкі |
Насельніцтва: | 771 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2151 |
Паштовы індэкс: | 211610 |
СААТА: | 2210819036 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°42′28.41″ пн. ш. 28°11′9.06″ у. д. / 55.7078917° пн. ш. 28.18585° у. д.Каардынаты: 55°42′28.41″ пн. ш. 28°11′9.06″ у. д. / 55.7078917° пн. ш. 28.18585° у. д. |
± Валынцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Валынцы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны, адукацыйны цэнтар. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Юр’я ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Валынцы ўпамінаюцца ў пачатку XVII ст., калі кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў іх Полацкаму езуіцкаму калегіюму з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 годзе збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1731 годзе пры касьцёле пачаў дзеяць кляштар дамініканаў[3]. У 1746 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на штогадовыя кірмашы[4]. У 1749—1766[5] гадох манахі-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будоўляй вядомы віленскі архітэктар Ян Гляўбіц. Пры кляштары ўтварыўся першы ва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Валынцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. З 1813 году кляштар стаў рэзыдэнцыяй візытара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. У 1-й палове XIX ст. у Валынцах жыў і навучаўся пісьменьнік А. Вярыга-Далеўскі. Па забароне расейскімі ўладамі Уніі ў 1839 годзе мясцовыя вернікі, не жадаючы далучацца да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), перайшлі пад апеку касьцёла[5]. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм. На 1904 год пад назвай Валынцы існавалі мястэчка (84 двары), слабада (31 двор) і пагост (3 двары), штогод праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 гадох у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Валынцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[7].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валынцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Валынцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну, з 1929 году — сельсавету. У 1930-я гады бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну Валынцы значна пацярпелі.
У 1944—1950 гадох савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры віленскага барока — касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў. На 1995 год у вёсцы было 394 двары. У 2006 годзе Валынцы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Касьцёл, 1912 г.
-
Касьцёл, 1913 г.
-
Касьцёл з боку апсыды, 1913 г.
-
Інтэр’ер касьцёла, 1913 г.
-
Царква, 1913 г.
-
Агульны выгляд, 1941 г.
-
Агульны выгляд, 1941—1944 гг.
-
Касьцёл з боку апсыды, 1944 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 376 чал. (206 муж. і 170 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 12 жан., духоўнага стану каталіцкага 37 муж., мяшчанаў-хрысьціянаў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 72 жан., сялянаў зямянскіх 55 муж. і 64 жан., аднадворцаў 2 муж., адстаўных салдатаў 3 муж., дваровых людзей 25 муж. і 12 жан.[8]
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 601 чал.[9]; 1995 год — 990 чал.[10]; 1999 год — 927 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 791 чал.; 2010 год — 771 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Валынцах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
рэдагавацьААТ «Прудзінкі» — мяса-малочная спэцыялізацыя.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ Валынцах штогод праводзіцца фэст народнай песьні «Зьбіраем зорны карагод». Дзее краязнаўчы музэй імя Яна Чэрскага.
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.: фрагмэнты)
- Школа жыдоўская (канец XIX — пачатак XX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў (1749—1766)
- Царква Сьвятых Барыса і Глеба (XIX ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 377.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 396.
- ^ Łopaciński A. Wołynce // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 935.
- ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 397.
- ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // Народная газета. № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. Кн. 2. — Мн., 2000. С. 339.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 489.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — 395, [1] с. ISBN 985-6351-07-3.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.