Ян Гляўбіц
Ян Глаўбіц (1700; цяпер Сьвідніца, Ніжнесылескае ваяводзтва, Польшча — 1767; Вільня, цяпер Летува) — сылескі архітэктар, клясык беларускай архітэктуры. Адзін з выбітных прадстаўнікоў віленскага барока.
Ян Гляўбіц | |
Імя пры нараджэньні | Ёган Крыстоф Гляўбіц |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 1710[1] |
Месца нараджэньня | Сьвідніцэ(pl), Сылескія княствы(cs), Землі чэскай кароны, Габсбурская манархія, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Дата сьмерці | 30 сакавіка 1767[2] (57 гадоў) |
Месца сьмерці | Вільня, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Занятак | Архітэктар |
Плынь | Барока |
БіяграфіяРэдагаваць
Большую частку свайго актыўнага жыцьця Ян Глаўбіц правёў у Вільні. Удзельнічаў у працах па аднаўленьні, рэканструкцыі й будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў у Вільні, Полацку, Магілёве, Глыбокім, Сталовічах, Мсьціславе, Лідзе, Беластоку, Дзьвінску.
Да 1737 г. быў сябрам рады й архітэктарам суполкі эвангелікаў-лютэранаў.
Ян Глаўбіц жыў у доме на вуліцы Сьвятога Мікалая ў Вільні да 1749 г. Затым арандаваў вялікі вуглавы дом у эвангелікаў-лютэранаў, адбудаваў яго й жыў у ім да апошняга дня.
ТворыРэдагаваць
Будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфэсіяў. Для ягоных твораў характэрныя рысы віленскага барока. Яскравая асаблівасьць стылю Глаўбіца — як правіла, дзьве высокія й лёгкія вежы галоўнага фасаду зь ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.
- Сафійскі сабор у Полацку
- Касьцёл Сьвятога Яна ў Вільні
- Царква Сьвятога Духа ў Вільні
- Касьцёл Кармэлітаў у Глыбокім
- Спаскі Сабор у Магілёве
- Архірэйскі палац у Магілёве
- Фарны Касьцёл у Лідзе
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў Сталовічах
- Кармэліцкі касьцёл у Мсьціславе
КрыніцыРэдагаваць
- ^ http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-03-07
- ^ Johann Christoph Glaubitz // Structurae (анг.) — Ratingen: 1998.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ян Гляўбіц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў