Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў. Малюнак Н. Орды, 1875—1876 гг.
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў.
Малюнак Н. Орды, 1875—1876 гг.
Краіна Беларусь
Вёска Валынцы
Каардынаты 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. / 55.7030639; 28.1784389Каардынаты: 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. / 55.7030639; 28.1784389
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Валынцах. Знаходзіўся побач зь мястэчкам, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры віленскага барока. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Пры кляштары дзеяў Забельскі дамініканскі калегіюм. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1719 годзе Р. Шчыт заснаваў у Забелах кляштар дамініканаў[1]. Першыя будынкі былі драўлянымі.

У 1749 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. У 1756 годзе касьцёл асьвяцілі, аднак узьвядзеньне вежаў і аздабленьне інтэр’еру скончылі толькі ў 1766 годзе. У 1756—1759 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Валынцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[3].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1838 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі помнік.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з алтарнай апсыдай. Галоўны фасад і скруглены нізкі прытвор мелі багатую плястыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, аркавыя нішы. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся вазы, прафіляваныя ліштвы аркавых акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасаду месьціўся фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб’ём касьцёла і цэнтральны рызаліт кляштару.

Інтэр’ер аздаблялі галоўны і 10 бакавых алтароў.

Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, які злучаўся з касьцёлам галерэяй.

  1. ^ Габрусь Т. Забельскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 637.
  2. ^ Кулагін А. Валынецкі касцёл і кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 104.
  3. ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // Народная газета. № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць