Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь

вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў траўні 1995 году на аснове 2 Менскіх вышэйшых вайсковых вучэльняў: інжынэрна
(Перанакіравана з «Вайсковая акадэмія Беларусі»)

Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь[1] (ВАРБ) — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў траўні 1995 году на аснове дзьвюх Менскіх вышэйшых вайсковых вучэльняў: інжынэрнай, якая існавала з траўня 1953 году, і каманднай, што існавала з 1980 году[2].

Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь
наркам. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
Будынак ВАРБ (2010 г.)
Будынак ВАРБ (2010 г.)
Лягатып
Лягатып
Заснаваны 4 траўня 1953 (71 год таму)
Тып урадавая
Начальнік Андрэй Гарбаценка
Факультэтаў 10 (2018 г.)
Колькасьць пэрсаналу 700 (2018 г.)
Колькасьць студэнтаў 2500 (2011 г.)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°57′25″ пн. ш. 27°44′0″ у. д. / 53.95694° пн. ш. 27.73333° у. д. / 53.95694; 27.73333Каардынаты: 53°57′25″ пн. ш. 27°44′0″ у. д. / 53.95694° пн. ш. 27.73333° у. д. / 53.95694; 27.73333
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Гомельская вышэйшая інжынэрная радыётэхнічная вучэльня (да жніўня 1954 г.), Менская ВІРТВ (да 1955 г.), МВІРТВ супрацьпаветранай абароны (да 1968 г.), Менская вышэйшая інжынэрная зэнітная ракетная вучэльня СПА (да 1992 г.), Менская вышэйшая вайсковая інжынэрная вучэльня (да 17 траўня 1995 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт varb.mil.by
Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі
Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь
Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь
Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь

На 2018 год ВАРБ рыхтавала афіцэраў для тактычнага, апэратыўнага і апэратыўна-стратэгічнага зьвяна. Працавала магістратура, ад’юнктура і дактарантура. Існаваў навукова-дасьледчы палігон. Штомесяц па-расейску выходзіла газэта «Час патрыётаў». Штоквартал па-расейску выпускалі «Зборнік навуковых артыкулаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь». Налічвалася 10 факультэтаў, у тым ліку факультэт Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў і факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў[3]. Курсантаў рыхтавалі цягам 4—5 гадоў для замяшчэньня першасных афіцэрскіх пасадаў з прысваеньнем званьня «лейтэнант». Сярод амаль 700 выкладнікаў звыш 200 мелі навуковыя ступені і званьні, у тым ліку налічвалася 18 прафэсараў. Аўдыторыі, клясы і лябараторыі аснашчаліся кампутарамі і прыладамі аўтаматыкі. Бібліятэка мела пераважна тэхнічную літаратуру і мела чытальні з кампутарамі для доступу ў Сеціва. Спартовыя залі мелі трэнажоры. Налічвалася звыш 10 спартовых сэкцыяў. У навучаньні пераважала цялесная падрыхтоўка. Курсантаў забясьпечвалі харчаваньнем і грашовай стыпэндыяй. Вакацыі складалі 14 дзён узімку і 30 дзён улетку. З трэцяга курсу навучэнцы пражывалі ў інтэрнаце. Пасьля заканчэньня навучаньня прадугледжвалася прафэсійнае працаўладкаваньне[4]. Месьцілася ў Першамайскім раёне Менску пад адрасам прасп. Незалежнасьці, д. 220[5].

Паводле 15-га артыкула Статуту ВАРБ 2003 году, «Навучаньне ў Вайсковай акадэміі ажыцьцяўляецца на расейскай і беларускай мовах, а пры патрэбе — на замежных мовах». Згодна з 34-м артыкулам «Форма атрыманьня адукацыі ў Вайсковай акадэміі — вочная, завочная і сушукальніцтва». Паводле 37-га артыкула, «Вайсковую акадэмію ўзначальвае начальнік, якога прызначае на вайсковую пасаду і вызваляе ад яе прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь на прадстаўленьне міністра абароны». Таксама прэзыдэнт Беларусі прызначае і вызваляе ад пасады 1-га намесьніка начальніка ВАРБ і начальніка факультэту Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў. Згодна з 47-м артыкулам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляе матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне 9 з 10 факультэтаў ВАРБ. Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь забясьпечвае факультэт унутраных войскаў ВАРБ[6].

На 2024 год кіраваньне ВАРБ ажыцьцяўлялі начальнік Андрэй Гарбаценка, 1-ы намесьнік Дзьмітры Собаль і 5 намесьнікаў па: навучальнай працы — Алег Жураўлёў, ідэалягічнай працы — Сяргей Глазырын, узбраеньні — Андрэй Шчур, матэрыяльным забесьпячэньні — Уладзімер Ярашэвіч, навуковай супрацы — Дзьмітры Сахарук[7].

Факультэты

рэдагаваць
 
Факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў ВАРБ (2018 г.)

На 2018 год Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь налічвала 10 факультэтаў, у тым ліку факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і факультэт Генэральнага штаба, на якіх рыхтавалі афіцэраў па 42 спэцыяльнасьцях[8].

  • Авіяцыйны. Створаны ў 1995 годзе. Вёў падрыхтоўку па 6 спэцыяльнасьцях: за 4 гады і 3 месяцы — пілётаў верталётаў (Мі-2, Мі-8 і Мі-24) і самалётаў (Як-52 і Л-39), за 4 гады — кіраўнікоў паветраным рухам, інжынэраў навігацыі, радыёэлектронікі, сілавых установак і ўзбраеньня летакоў. Меў лётна-мэтадычны аддзел, аэрадромную базу, батальён курсантаў і 3 катэдры: 1) авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраеньня, 2) авіяцыйных радыёэлектронных сыстэмаў, 3) лётнай падрыхтоўкі і баявога прымяненьня авіяцыі[9].
  • Агульнавайсковы. Утвораны 10 траўня 1980 году. Рыхтаваў афіцэраў па 5 спэцыяльнасьцях: інжынэраў мотастралковага і танкавага падразьдзяленьня, кіраўнікоў забесьпячэньня гаруча-змазачнымі матэрыяламі, ідэёлягаў і псыхолягаў. Налічваў батальён курсантаў і 4 катэдры: 1) агнявой падрыхтоўкі, 2) тактыкі, 3) тылавога забесьпячэньня, 4) уладкаваньня і эксплюатацыі бранятанкавага ўзбраеньня[10].
  • Вайсковай выведкі. Адчынены 20 ліпеня 2009 году. Навучаў афіцэраў па 4 спэцыяльнасьцях: цягам 5 гадоў — інжынэраў сувязі па радыёэлектроннай барацьбе і выведцы, за 4 гады — кіраўнікоў спэцыяльнымі падразьдзяленьнямі і вайсковай выведкай зь веданьнем замежных моваў і кіраўнікоў мабільнымі (паветрана-дэсантнымі) падразьдзяленьнямі. Меў батальён курсантаў і 3 катэдры: 1) выведкі і замежных войскаў, 2) радыёэлектроннай выведкі і барацьбы, 3) сілаў спэцыяльных апэрацыяў і вайсковай выведкі[11].
  • Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў (да 22 сакавіка 2006 году — камандна-штабны). Заснаваны 1 верасьня 1995 году[12]. Месьціўся ў Першамайскім раёне Менску па вул. Славінскага, д. 4[13]. Рыхтаваў у магістратуры афіцэраў з досьведам вайсковай службы па 7 спэцыяльнасьцях: кіраўнікоў злучэньняў і вайсковых частак Сухапутных войскаў, тэрытарыяльнай абароны, войскаў сувязі, радыётэхнічнай выведкі, радыёэлектроннай барацьбы, інжынэрных войскаў, радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны, вайсковай і спэцыяльнай выведкі, унутраных войскаў, комплекснай абароны інфармацыі, мабілізацыйных кіраўнікоў вайсковых камісарыятаў, кіраўнікоў злучэньняў і вайсковых частак войскаў супрацьпаветранай абароны, Вайскова-паветраных сілаў, ракетных войскаў і артылерыі, кіраўнікоў тылавым і тэхнічным забесьпячэньнем і ідэёлягаў[14]. Налічваў 4 катэдры: 1) апэратыўнага мастацтва, 2) ваеннай стратэгіі, 3) відаў забесьпячэньня, 4) дзяржаўнага і вайсковага кіраваньня[15].
  • Павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Створаны 4 студзеня 2004 году. Праводзіў 98 відаў афіцэрскіх курсаў, у тым ліку Вышэйшых акадэмічных, з удзелам 32 катэдраў ВАРБ. Улучаў кампутарную клясу і 7 аўдыторыяў, зь іх 3 — для Вышэйшых акадэмічных курсаў і 2 — для вывучэньня міратворчасьці і ангельскай мовы[16].
  • Падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў. Выкарыстоўваў катэдры іншых факультэтаў.
  • Ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня (РВАРАУ; 1995—2005 гады: ракетных войскаў і артылерыі). Заснаваны 1 жніўня 1992 году як артылерыйскі. Рыхтаваў цягам 4 гадоў кіраўнікоў і інжынэраў-рамонтнікаў артылерыі, ракетнай радыётэхнікі і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню (РСЗА). Улучаў дывізіён курсантаў і 3 катэдры: 1) баявога прымяненьня ракетных войскаў і артылерыі, 2) кіраваньня ракетнымі ўдарамі і агнём артылерыі, 3) уладкаваньня і эксплюатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня[17].
  • Сувязі і аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня (САСК; да 1992 году — АСК супрацьпаветранай абароны і ЭВМ). Створаны ў 1974 годзе. Рыхтаваў цягам 4 гадоў адмыслоўцаў па 3 спэцыяльнасьцях: інжынэраў сувязі і кіраўнікоў аўтаматызаваньня сыстэмаў кіраваньня і апрацоўкі зьвестак. Меў навучальны палявы вузел сувязі, батальён курсантаў і 2 катэдры: 1) аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня войскамі, 2) сувязі[18].
  • Супрацьпаветранай абароны (СПА; да 1995 году — 2-і). Заснаваны 4 траўня 1953 году. Вёў падрыхтоўку інжынэраў радыётэхнікі зэнітных ракетных войскаў і супрацьпаветранай абароны. Улучаў дывізіён курсантаў і 3 катэдры: 1) тактыкі і ўзбраеньня радыётэхнічных войскаў, 2) тактыкі і ўзбраеньня зэнітных ракетных войскаў, 3) тактыкі і ўзбраеньня вайсковай СПА[19].
  • Унутраных войскаў. Створаны 20 студзеня 1993 году. Месьціўся асобна па Ўруччаўскай вуліцы, д. 1а. Рыхтаваў юрыстаў-кіраўнікоў. Меў навукова-дасьледчую лябараторыю, 5 падразьдзяленьняў курсантаў, падразьдзяленьні забесьпячэньня і 3 катэдры: 1) апэратыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войскаў, 2) спэцыяльных і інжынэрна-тэхнічных дысцыплінаў, 3) юрыдычных дысцыплінаў[20].
 
Факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў ВАРБ з аўтастаянкай (2018 г.)

На 2018 год у ВАРБ прымалі грамадзянаў Беларусі векам ад 17 да 21 году, якія мелі пасьведчаньне аб прынамсі агульнай сярэдняй адукацыі. Грамадзянаў, якія прайшлі вайсковую службу, прымалі векам да 23 гадоў. Дзейных вайскоўцаў-кантрактнікаў — да 25 гадоў. Абітурыенты падавалі ў прыёмную камісію ВАРБ пасьведчаньні цэнтралізаваных тэставаньняў па 3 прадметах: беларуская або расейская мова, матэматыка і фізыка. Абітурыенты, якія паступалі на ідэоляга, псыхоляга і ва ўнутраныя войскі, здавалі гісторыю Беларусі замест фізыкі[21]. Прафэсійны адбор ажыцьцяўлялі паводле стану здароўя, цялеснай падрыхтаванасьці і душэўных якасьцяў. Папярэдне адбор праводзіла камісія Вайсковага камісарыяту раёну або гораду. Канчатковы адбор — камісія Вайсковага камісарыяту вобласьці або сталіцы[22]. Конкурс сярод абітурыентаў праводзілі на 7 факультэтах з 9: 1) авіяцыйным, 2) агульнавайсковым, 3) вайсковай выведкі, 4) ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня (РВАРАУ), 5) сувязі і аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня (САСК), 6) супрацьпаветранай абароны (СПА), 7) унутраных войскаў[23].

Патрабаваньні да стану здароўя грамадзянаў, якія паступаюць у ВАРБ, прадугледжвалі адпаведнасьць наступным паказьнікам цялеснага разьвіцьця:

  • рост — прынамсі 150 см;
  • вастрыня зроку — прынамсі 0,5;
  • праламленьне сьвятла ў воку — да 4 дыёптрыяў;
  • астыгматызм вока — да 2 дыёптрыяў;
  • слых шэпту на адлегласьці — прынамсі 6 мэтраў;
  • маса цела — індэкс масы цела ад 18 да 25 (здаровая), прынамсі 45 кг, да 90 кг.
  • зубы — прынамсі 25 карэнных з 32;
  • адсутнасьць пераломаў, парушэньня маўленьня, пашкоджаньняў унутраных органаў і плоскаступнёвасьці;
  • адсутнасьць запаленьня, атручаньня, душэўных, ссудзінных, плоцевых, спадчынных і іншых хваробаў[24].

Цялесную падрыхтаванасьць кандыдатаў правяралі па 3 практыкаваньнях: бег на 100 мэтраў і на 1,5 км і падцягваньне на перакладзіне зь нерухомага вісу (цягам 1—2 сэкундаў) на прамых руках без рыўкоў і махавых рухаў нагамі. Цывільныя асобы мелі ў спартовым адзеньні прабегчы 100 мэтраў за 15,4 сэкунды, 1,5 км — за 6 хвілінаў і 52 сэкунды і зрабіць 6 падцягваньняў на перакладзіне. Да вайскоўцаў у спартовай вопратцы былі павышаныя патрабаваньні:

  • пры вайсковай службе ў рэзэрве і тэрміновай да 6 месяцаў — 15,7 сэк., 6 хвіл. 25 сэк., 8 падцягваньняў;
  • пры тэрміновай вайсковай службе (звыш 6 месяцаў) — 15,3 сэк., 6 хвіл. 15 сэк., 10 падцягваньняў;
  • пры службе па кантракце — 14,7 сэк., 5 хвіл. 55 сэк., 11 падцягваньняў[25].

Мінуўшчына

рэдагаваць

4 траўня 1953 году пачала працу Гомельская вышэйшая інжынэрная радыётэхнічная вучэльня (ГВІРТВ), якую заснавалі на аснове Гомельскай пяхотнай вучэльні (Беларуская ССР). У жніўні 1954 году ГВІРТВ перавялі ў Менск. У 1955 годзе назву зьмянілі на Менская ВІРТВ супрацьпаветранай абароны (МВІРТВСПА). У 1956[2] годзе запрацавала ад’юнктура. У 1967 годзе пачала дзейнічаць рада па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў, у 1978 годзе — рада па абароне доктарскіх дысэртацыяў. У 1968 годзе ў сувязі за зьменай кірунку навучаньня атрымала назву Менская вышэйшая інжынэрная зэнітная ракетная вучэльня супрацьпаветранай абароны (МВІЗРВСПА). У 1992 годзе стала называцца Менскай вышэйшай вайсковай інжынэрнай вучэльняй (МВВІВ). У 1993[2] годзе зьявілася дактарантура. Да 1995 году МВВІВ падрыхтавала ў ходзе 39 выпускаў звыш 14 тысячаў вайсковых інжынэраў , зь іх звыш 3000 адмыслоўцаў (21%) для 16 дзяржаваў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі і Эўропы[26].

17 траўня 1995 году прэзыдэнт А.Лукашэнка падпісаў Указ № 192 «Аб стварэньні Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь» (ВАРБ) на аснове 2 Менскіх вышэйшых вайсковых вучэльняў — інжынэрнай і каманднай, заснаванай 10 траўня 1980 году[4]. 25 сакавіка 2003 году А.Лукашэнка падпісаў Указ № 127 «Аб зацьвярджэньні Статуту ўстановы адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь», паводле якога стаў прызначаць яе начальніка і яго 1-га намесьніка[6]. 4 студзеня 2004 году ў ВАРБ стварылі факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў[27]. У 2006 годзе адчынілі факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў[8]. На верасень 2010 году існавала 9 факультэтаў: 1) Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў, 2) камандна-штабны, 3) агульнавайсковы, 4) сувязі і аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня, 5) супрацьпаветранай абароны, 6) авіяцыйны, 7) падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў, 8) павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, 9) вайскова-дыпляматычны. Сярод выкладнікаў узнагароды і навуковыя званьні атрымлівалі: 4 ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР — В.П. Андрухаў, Ю.А. Баценькаў, У.П. Даўгоў і Ц.І. Шаломенцаў; 2 сябры-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — М.В. Арцем’еў і Аляксандар Шырокаў; заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі Беларусі А.Я. Ахрыменка і заслужаны вынаходнік Беларусі М.М. Сьлюсар; 2 заслужаныя рацыяналізатары Беларусі В.Я. Авяр’янаў і Г.П. Маскін; 3 ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі — Ю.Д. Кулікоў, В.А. Мішчанка і М.М. Буйноў; заслужаны дзяяч навукі Беларусі В.В. Круглікаў[3].

У 2012 годзе ўрад Беларусі пастанавіў навучаць у ВАРБ бясплатна таджыцкіх афіцэраў, якія служаць на мяжы з Аўганістанам[28]. 19 жніўня 2013 году, пасьля 3 тыдняў агульнавайскавой падрыхтоўкі, 356 курсантаў Вайсковай акадэміі Беларусі атрымалі першыя пагоны і прынесьлі клятву на вернасьць Беларусі. Зь іх 43 чалавекі (12%) накіравалі ў ВНУ Расеі і траіх — у Акадэмію МУС Беларусі. У той самы дзень пры акадэміі адчынілі спартовы комплекс з 2 басетбольнымі і валейбольнымі пляцоўкамі і полем для міні-футболу[29]. 1 верасьня 2013 году 346 (61%) з 570 грамадзянаў Беларусі, якія паступілі на вайсковыя факультэты, прынялі вайсковую прысягу ў Вайсковай акадэміі. У Акадэміі рыхтавалі афіцэраў па 19 спэцыяльнасьцях для Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага пагранічнага камітэту, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. ВАРБ налічвала звыш 700 выкладнікаў, зь якіх 230 мелі навуковыя ступені і званьні[27]. У верасьні 2013 году на выпускнікоў ВАРБ прыпала звыш паловы прафэсійных афіцэрскіх прызначэньняў у 72-і Аб’яднаны навучальны цэнтар (Барысаў, Менская вобласьць)[30].

24 чэрвеня 2016 году сярод 24 слухачоў факультэту Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў (ГШУС) і 81 выпускніка камандна-штабнога факультэту ВАРБ было 12 залатых мэдалістаў і 22 уладальнікі дыплёмаў з адзнакай. Пагатоў 60% навучаньня склалі практычныя заняткі. З факультэта ГШУС адбыўся 7-ы выпуск вайскоўцаў з Казахстану і 3-і — з Туркмэністану. З Казахстану на факультэце навучаліся начальнік нацыянальнай бясьпекі і камандавальнікі акругамі і сухапутнымі войскамі. З Туркмэністану — міністар абароны, начальнік Генэральнага штабу і намесьнікі міністра па тыле і па ўзбраеньні[31]. На 2018 год Вайсковая акадэмія Беларусі выпусьціла звыш 39 000 афіцэраў, зь іх звыш 4000 адмыслоўцаў (11%) для замежных войскаў. Сярод каля 1500 абітурыентаў, якія прыйшлі ў сакавіку, 2% ня вытрымалі нагрузкі пачатковага курсу падрыхтоўкі. Адмыслоўцаў рыхтавалі па 42 спэцыяльнасьцях[8].

Начальнікі

рэдагаваць

Выпускнікі

рэдагаваць
  1. ^ Уладзімер Каралёў, тэлеканал «Беларусь 1». Напярэдадні Дня танкіста Вайсковая акадэмія паказала, як праходзяць навучаньне курсанты // Белтэлерадыёкампанія, 6 верасьня 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  2. ^ а б в Савік С. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 443.
  3. ^ а б в г Віктар Восіпаў, Ігар Дзенісенка, Рыгор Лянькевіч. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь // Ваенная энцыкляпэдыя Беларусі / гал.рэд. Ларыса Языковіч, маст. Віктар Ляхар. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 203-204. — 1136 с. — 2100 ас. — ISBN 978-985-11-0542-3
  4. ^ а б Аб акадэміі // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Архіўная копія ад 2017 г. Праверана 19 верасьня 2018 г.
  5. ^ Кантакты (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  6. ^ а б Статут акадэміі (рас.) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  7. ^ Кіраўніцтва // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 23 жніўня 2024 г.
  8. ^ а б в Ільля Крыжэвіч. Юбілей кузьні афіцэраў // Зьвязда : газэта. — 10 траўня 2018. — № 87 (28703). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Авіяцыйны факультэт (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  10. ^ Агульнавайсковы факультэт (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  11. ^ Факультэт вайсковай выведкі (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  12. ^ А.Гараднічэнка, Ю.Фамічоў, І.Шалудкоў. Факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў // Захоўваючы традыцыі пакаленьняў: 65 гадоў = Сохраняя традиции поколений: 65 лет / рэд. Віктар Лісоўскі. — Менск: Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018. — С. 24-25. — 127 с.
  13. ^ Кантакты факультэту Генэральнага штаба (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  14. ^ Парадак прыёму афіцэраў у магістратуру (Факультэт Генэральнага штаба) (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  15. ^ Катэдры факультэту Генэральнага штаба (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  16. ^ Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  17. ^ Факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  18. ^ Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  19. ^ Факультэт супрацьпаветранай абароны (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  20. ^ Факультэт унутраных войскаў (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  21. ^ Умовы прыёму (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  22. ^ Правядзеньне прафэсійнага адбору (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  23. ^ Асаблівасьці прыёму (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  24. ^ Дадатак 3. Патрабаваньні да стану здароўя грамадзянаў, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  25. ^ Дадатак 2. Нарматывы фізычнай падрыхтоўкі (рас.) // Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.
  26. ^ Восіпаў В., Старыкаў В. Мінскае вышэйшае ваеннае інжынэрнае вучылішча // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 411.
  27. ^ а б Вераніка Канюта. Клятва ваеннай прафэсіі // Зьвязда : газэта. — 3 верасьня 2013. — № 164 (27529). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  28. ^ АДКБ — гарант бясьпекі і стабільнасьці на значнай частцы Эўразійскага кантынэнта // Зьвязда : газэта. — 3 верасьня 2013. — № 179 (27543). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  29. ^ Вераніка Канюта. Курсантам-першакурсьнікам уручылі пагоны // Зьвязда : газэта. — 20 жніўня 2013. — № 154 (27519). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  30. ^ Мікалай Макарэвіч. Цёплы прыём — служба з агеньчыкам // Плацдарм. — 9 кастрычніка 2013. — № 19 (27). — С. 4.
  31. ^ Вераніка Канюта. Гонар краіны // Зьвязда : газэта. — 25 чэрвеня 2016. — № 120 (28230). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  32. ^ Аляксандар Гараднічэнка, Юры Фамічоў, Ігар Шалудкоў. Камандаваньне інжынэрнай вучэльні // Захоўваючы традыцыі пакаленьняў: 65 гадоў (рас.) = Сохраняя традции поколений: 65 лет / рэд. Віктар Лісоўскі. — Менск: Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь, 2018. — С. 16. — 127 с.
  33. ^ Лукашенко освободил от должностей чиновников и силовиков, прошедших в Палату представителей (рас.) Reform.by(be)
  34. ^ В Военной академии назначен новый начальник (рас.) Reform.by(be)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць