Запаленьне

прызнак задзеяньня імуннай сыстэмы

Запале́ньне — мясцовы судзінна-тканкавы ахоўна-прыстасавальны адказ арганізму на ўзьдзеяньне хваратворных раздражняльнікаў. Ёсьць прыкметай некаторых хваробаў. Прычыны ўзьнікненьня падзяляюцца на вонкавыя (біялягічная, мэханічная, фізычная і хімічная) і ўнутраныя (адклад соляў, гематома, інфаркт, прадукты зьмярцьвеньня і распаду тканак, тромбы). Валодае агульнымі (зьмена складу крыві, зьнясіленьне, павышэньне тэмпэратуры цела, пачашчэньне пульсу) і мясцовымі (боль, парушэньне функцыі, пачырваньне і прыпухласьць) прыкметамі. Разьвіцьцё залежыць ад узросту і харчаваньня. Вынік — ад стану арганізму ды праявы і памеру ачагу. Мае 3 ступені разьвіцьця:

Запаленьне скуры

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Запаленьне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 529-530. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0