Стратэгія
Стратэ́гія (стар.-грэц. στρατηγία — «палкаводзтва») — разуменьне дасягненьня найлепшым чынам дакладнай мэты ў сутыкненьні. Вызначае вартасьць уступленьня ў змаганьне, час і спосаб яго вядзеньня, як і спосаб найбольшага павелічэньня выніковасьці ў змаганьні за дасягненьне вызначанай мэты. Улучае дзеяньні па выкарыстаньні вынікаў перамогі. Дае ўяўленьне разьвіцьця і спалучэньня складнікаў захадаў для найлепшага спрыяньня дасягненьню мэты праз выкарыстаньне азначаных згуртаваньняў у драбнейшых дзеяньнях. Прадугледжвае ўлік у часе дзеяньня розных патрабаваньняў пры ўжыцьці некалькіх відаў змаганьня[1].
Распрацоўка
рэдагавацьПры распрацоўцы акрэсьліваецца мэта, вызначаецца спосаб адзнакі выніковасьці намаганьняў дзеля яе дасягеньня, што дазваляе скласьці дакладнае патрабаваньне для яе дасягненьня. Улічваюцца: 1) перашкоды на шляху да мэты; 2) чыньнікі дасягненьня мэты; 3) сілы праціўніка; 4) слабасьці праціўніка; 5) надзейнасьць крыніцаў сілы праціўніка; 6) уласныя сілы; 7) уласныя слабасьці,; 8) спосаб пераадоленьня ўласнай слабасьці; 9) стаўленьне, здольнасьць ды спосаб падтрымкі трэціх бакоў. Разглядаецца шэраг задачаў: 1) вызначэньне дакладнай мэты захадаў; 2) выбар найдарэчнейшых спосабаў ажыцьцяўленьня націску і перашкодаў крыніцам сілы праціўніка; 3) пераадоленьне наступстваў гаспадарчых захадаў пасьля перамогі; 4) папярэдняе вызначэньне найлепшых будовы кіраваньня, сродкаў прыняцьця рашэньняў і сувязі для пачатку змаганьня і забесьпячэньня бесьперапыннага кіраўніцтва; 5) вяшчаньне аб змаганьні без падрыву даверу; 6) заснаваная на асабістых магчымасьцях стваральная дзейнасьць для задавальненьня ўласных патрэбаў у ходзе разьвіцьця сутыкненьня; 7) вызначэньне пажаданага віду зьнешняй дапамогі без пагрозы зьнешняй залежнасьці[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Джын Шарп. Чатыры важныя тэрміны стратэгічнага плянаваньня // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 34-36. — 64 с.
- ^ Джын Шарп. Глава 7. Плянаваньне стратэгіі // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 37-43. — 64 с.