Бег
Бег — адзін са спосабаў перамяшчэньня (лякамоцыі) чалавека й жывёлаў; адрозьніваецца наяўнасьцю так званай «фазы палёту» й ажыцьцяўляецца ў выніку складанай каардынаванай дзейнасьці шкілетных мускулаў і канечнасьцяў. Для бегу характэрны той жа цыкль рухаў, што й пры хадзе, тыя ж дзеючыя сілы й функцыянальныя групы цягліцаў. Таксама ў чалавека адрозьненьнем бегу ад хады зьяўляецца адсутнасьць пры бегу фазы падвойнай апоры.
Віды
рэдагавацьВылучаюць некалькі відаў бегу: на месцы, трушком, хуткі, па лесьвіцы (уверх і ўніз), пад’ём у гару. Выдатак энэргіі ў кілякалёрыях падчас бегу разьлічваюць паводле формулы: вага чалавека (кг) × адлегласьць (км). Адпаведна пры бегу на 2 кілямэтры выдатак энэргіі ў залежнасьці ад вагі складзе: а) 50 кг × 2 км = 100 ккал; б) 60 кг × 2км = 120 ккал; в) 70 кг × 2 км = 140 ккал; г) 80 кг × 2 км = 160 ккал; д) 90 кг × 2 км = 180 ккал; е) 100 кг × 2 км = 200 ккал. Пагатоў разьлік выдатку энэргіі на час таксама розьніцца паводле віду бега і плоці чалавека[1].
Від[1] | Мужчына 80 кг (ккал/гадзіна) | Жанчына 60 кг (ккал/гадзіна) |
---|---|---|
Па лесьвіцы (уверхі і ўніз) | 1000 | 610 |
Пад’ём у гару | 920 | 700 |
Хуткі | 840 | 560 |
Трушком (і на месцы) | 670 | 510 |
*Хадзьба (для параўнаньня) | 330 | 250 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Жанна Гаўрычэнкава. Ад лішняй вагі — бегма // Партал «Здаровыя людзі» (Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь), 2 чэрвеня 2017 г. Праверана 29 лістапада 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБег — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў