Боцькі
Бо́цькі (польск. Boćki, падляск.: Boťki) — вёска ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1471 чалавек. Знаходзяцца за 16 км ад Бельску Падляскага.
Боцькі лац. Boćki | |||||
польск. Boćki | |||||
У цэнтры вёскі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1502 | ||||
Магдэбурскае права: | 1509 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Боцькі | ||||
Вышыня: | 145 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1471 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | (+48) 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-111 | ||||
Нумарны знак: | BBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′5″ пн. ш. 23°2′41″ у. д. / 52.65139° пн. ш. 23.04472° у. д.Каардынаты: 52°39′5″ пн. ш. 23°2′41″ у. д. / 52.65139° пн. ш. 23.04472° у. д. | ||||
Боцькі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Боцькі — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага ў стылі барока і царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар рэфарматаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны расейскімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Боцькі датуецца 2 кастрычніка 1502 году, калі яны на аснове абмену ўладаньнямі з Станіславам Мантэвічам і Іванам Глябовічам перайшлі ў валоданьне Івана Сапегі. Апошні побач з Боцькамі, у вёсцы Дубна збудаваў палац. Відаць, у гэты ж час пачалося будаваньне першае царквы. У 1509 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Боцькам Магдэбурскае права. Паводле адпаведнага прывілею, тут дазвалялася будаваць карчмы і праводзіць тры кірмашы ў год. У 1513 годзе Іван Сапега фундаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Духа.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Боцькі перайлі да Каралеўства Польскага. На 1571 год тут было 235 будынкаў, працавалі парафіяльная школа і 4 млыны. У 1580 годзе места наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, каб пабачыць у падзяку за ваенную актыўнасьць Багдана Сапегу. Да 1583 годзе Сапегі пасялілі ў Боцьках жыдоў. У XVII ст. места прыйшло ў заняпад у зьвязку з падзеламі сярод Сапегаў і вайной з Швэцыяй. На 1674 год у Боцьках існавала 6 вуліцаў: Бельская, Бранская, Дуненская, Дворская, Залуская і Зарачанская.
У 1726 годзе Юзэф Францішак Сапега заснаваў у Боцьках кляштар францішканаў рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага. У 1739 годзе біскуп луцкі Стэфан Рупнеўскі асьвяціў збудаваны касьцёл. У 1744 годзе па сьмерці Юзэфа Францішка Сапегі праз шлюб яго дачкі Тэрэзы зь Яўхімам Каралем Патоцкім Боцькі перайшлі ў валоданьне Патоцкіх. У 1769 годзе ў зьвязку з тым, што Юзэф Патоцкі быў прыхільнікам барскай канфэдэрацыі, мястэчка зьнішчылі расейскія войскі. На 1775 год тут было 224 будынкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Боцькі апынуліся ў складзе Прусіі, а ў 1807 году згодна з Тыльзыцкім мірам — у Расейскай імпэрыі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) ў 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар рэфарматаў, касьцёл стаў парафіяльным.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Боцькі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Боцькі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1934 годзе ў зьвязку з скарачэньнем колькасьці жыхароў статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Боцькі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Боцькі ўвайшлі ў склад БССР, у Бельскі раён Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Боцькі Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох яны ўваходзілі ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVI стагодзьдзе: 1571 год — 1,4 тыс. чал.
- XVII стагодзьдзе: 1674 год — 463 чал., зь іх 54% уніятаў, 25% рыма-каталікоў і 21% юдэяў
- XVIII стагодзьдзе: ~1800 год — 1513 чал., у тым ліку 666 юдэяў
- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1438 чал., зь іх 405 каталікоў, 290 праваслаўных і 743 юдэі; 1878 год — 1900 чал., у тым ліку 1262 юдэі[2]; 1897 год — 2640 чал., у тым ліку 1400 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1471 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятых Язэпа Антонія Падуанскага (каля 1726—1739)
- Міква (XIX ст.)
- Могілкі: каталіцкія, капліца (1930); праваслаўныя
- Царква Прачыстай Багародзіцы (каля 1819—1824; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)
- Фігура Сьвятога Яна Непамука (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Духа (каля 1703 году; стаяў на месцы сёньняшняй гміннай управы, заваліўся ў 1820 годзе па тым, як расейскія ўлады забаранілі яго рамантаваць)
- Кляштар рэфарматаў (каля 1726—1739 гадоў; з цэґлы кляштару збудавалі царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ў вёсцы Андрыянках)
- Палац Сапегаў (XVIII ст.; барока)
- Сынагога Новая (каля 1807 году; зьнішчаная нацыстамі[3])
- Сынагога Старая (канец XVII ст.; драўляная, спаленая ў 1941 годзе[4])
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага
-
Прачысьценская царква
-
Праваслаўныя і каталіцкія могілкі
-
Руіны міквы над ракой Нурцом
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wyniki Narodowego Spisu Powszechnego Ludności i Mieszkań 2002 w zakresie deklarowanej narodowości oraz języka używanego w domu (пол.). Główny Urząd Statystyczny (2004). Праверана 10 лютага 2015 г. г.
- ^ Sulimierski F. Boćki // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 270.
- ^ Murowana synagoga w Boćkach (анг.) Віртуальны Штэтл Праверана 10 лютага 2015 г.
- ^ Drewniana synagoga w Boćkach (бел.) Віртуальны Штэтл Праверана 10 лютага 2015 г.