Радзівілаўка
Радзіві́лаўка (па-польску: Radziwiłłówka, па-падляску: Radzivíłuvka[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Радзівілаўка | |
польск. Radziwiłłówka | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Былая назва: | Аляксандроўка |
Мясцовая назва: | Radziviłuvka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′0″ пн. ш. 23°2′0″ у. д. / 52.38333° пн. ш. 23.03333° у. д.Каардынаты: 52°23′0″ пн. ш. 23°2′0″ у. д. / 52.38333° пн. ш. 23.03333° у. д. |
Радзівілаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная ў 1576 г. на 33 валоках каралеўскай зямлі на поўнач ад Мельніка. З 1620 г. разьмяшчаўся тут цэнтар мельніцкага фальварку Раштовец. Пасьля паўстаньня 1863 г. назва вёскі была перайменаваная ў Александроўку[3]. У міжваенны пэрыяд вёска стала цэнтрам гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 394 жыхароў (103 каталікоў, 274 праваслаўных, 16 габрэяў ды 1 пратэстант; 116 палякаў, 262 беларусаў, 16 габрэяў)[4]. У 1940 г. дзейнічаў тут завод па раздрабненьня каменя на будову бункераў на лініі Молатава[3].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Pudlaśki nazvy. Radziviłuvka svoja.org Праверана 22 сакавіка 2016 г.
- ^ MIELNIK – Parafia Przemienienia Pańskiego (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
- ^ а б Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 23 сакавіка 2016 г.