Пасынкі (Бельскі павет)

Пасынкі (па-польску: Pasynki, па-падляску: Pásynki) — вёска ў Польшчы. Да 1934 году і ў 1952—1954 гадах цэнтар самастойнае гміны Пасынкі. У 19751998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Пасынкі
польск. Pasynki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°18′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.3° у. д. / 52.8; 23.3Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°18′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.3° у. д. / 52.8; 23.3
Пасынкі на мапе Польшчы
Пасынкі
Пасынкі
Пасынкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Пасынкі згадваюцца ў Рэестры валочнае памеры для гораду Бельску ў 1561 годзе — у вёсцы існавала ўжо праваслаўная царква і мінімум адна карчма. Як каралеўская вёска, Пасынкі належалі фальварку з цэнтрам у суседніх Ужыках. Фальварак і Пасынкі значна пацярпелі ў час вайны са Швэцыяй і Масковіяй у 50-х гадах 17 ст. У 1826 парахам уніяцкага пасынкаўскага прыходу стаў а. Адам Кастыцэвіч (родам з-пад Ліды), які стаў благачынным бельскага дэканату. Запачаткаваў ён род пасынкаўскіх сьвятароў — да 1906 г. пасынкаўская парафія знаходзілася ў руках яго сям’і.

У 1848 годзе ў Пасынках заснаваная была першая школа (Сельское Училище, па-беларуску: сельская вучэльня). Амаль усе жыхары Пасынкаў былі эвакуяваныя царскім урадам у 1915 г. на ўсход, што давяло да руйнаваньня вёскі. У міжваенны пэрыяд польскія ўлады забаранілі адраджэньне праваслаўнае парафіі. Пасьля 1945 г. Пасынкі былі ўключаныя ў склад Польшчы.

Гістарычныя каштоўнасьці

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць

Яраслаў Кастыцэвіч (1896-1971) — беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць