Дубяжын (па-польску: Dubiażyn, па-падляску: Dubjážyn[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Дубяжын
польск. Dubiażyn
Мясцовая назва: Dubjažyn
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′19″ пн. ш. 23°11′40″ у. д. / 52.68861° пн. ш. 23.19444° у. д. / 52.68861; 23.19444Каардынаты: 52°41′19″ пн. ш. 23°11′40″ у. д. / 52.68861° пн. ш. 23.19444° у. д. / 52.68861; 23.19444
Дубяжын на мапе Польшчы
Дубяжын
Дубяжын
Дубяжын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У 1919—1934 гадах цэнтар самастойнае гміны Дубяжын. Ля вёскі працякае рака Белая.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Падбельля). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

Дубяжын быў заснаваны праўдападобна ў першай палове 17 ст. і ўваходзіў у склад боцькаўскіх валоданьняў Сапегаў. Яшчэ да паловы 17 ст. Ганна з Сапегаў Лесьнявольская выйшла за муж за Шчэнснага Жыгімонта Парыса (кашталяна люблінскага) і Дубяжын зь вялікай часткай воласьці перайшоў да гэтай мазавецкай сям’і. У 18 ст. Дубяжын часта мяняў уладальніка, але ніколі ня быў тут заснаваны фальварак. Насельніцтва вёскі было пераважна ўніяцкае. Пасьля 1861 году Дубяжын стаў цэнтарам самастойнае гміны. У канцы 19 ст. было тут 31 хатаў ды 332 жыхароў. У міжваенны пэрыяд (да 1934 г.) быў цэнтарам самастойнае гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[4]. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 284 жыхароў (10 каталікоў і 274 праваслаўных, 9 жыхароў запісаных палякамі, а 273 беларусамі)[5]. Да Другай сусьветнай вайны Дубяжын быў вялікай вёскай з цаґляным заводам Альшэўскіх ды 5 крамамі[4]. У пасьляваенны час існаваў тут беларускі мускі хор Дубочкі, які распаўся ў 80-тыя гады. У 1991 годзе на яго аснове быў створаны Саюзам украінцаў Падляшша ўкраінскі калектыў Родина (Радзіма), які існуе па сёньняшні дзень[4]. Выконвае ён песьні на мясцовай падляскай і ўкраінскай мовах[6].

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023337?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Dubjažyn svoja.org Праверана 9 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім. Афіцыйны сайт (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
  4. ^ а б в Дубяжын (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 9 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
  6. ^ "Rodyna" - płyta CD (пол.) Fanfara. Studio nagrań oo. Bernardynów — Гуказапісы песьняў РадзімыПраверана 9 красавіка 2015 г.