Сямятычы
Сямятычы, Сямяцічы (польск. Siemiatycze) — места ў Польшчы, на рацэ Камёнцы. Адміністрацыйны цэнтар Сямятыцкага павету Падляскага ваяводзтва. Плошча 36,25 км². Насельніцтва на 2018 год — 14 590 чалавек. Знаходзяцца за 64 км ад Седльцаў.
Сямятычы лац. Siamiatyčy | |||||
польск. Siemiatycze | |||||
Кляштар місіянэраў | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сямяціцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 14 590 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-300 | ||||
Нумарны знак: | BSI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′38″ пн. ш. 22°51′45″ у. д. / 52.42722° пн. ш. 22.8625° у. д.Каардынаты: 52°25′38″ пн. ш. 22°51′45″ у. д. / 52.42722° пн. ш. 22.8625° у. д. | ||||
Сямятычы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.siemiatycze-um.com.pl |
Сямятычы — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся аранжарэя, капліцы Сьвятой Ганна і эвангелісцка-аўгсбурская, комплекс кляштару місіянэраў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сынагога, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Ябланоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст. За 10 км ад Сямятычаў знаходзіцца Сьвятая Гара Грабарка, важны санктуар праваслаўя.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагавацьСямятычы ўзьніклі ў сярэдзіне XV ст. У 1443—1542 гадох тут дзеялі цэрквы Сьвятой Параскевы Пятніцы, Сьвятой Тройцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1456 годзе Міхал Кміта Судзімонтавіч фундаваў у Сямятычах касьцёл. У 1542 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуста надаў месту Магдэбурскае права.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Сямятычы перайшлі да Каралеўства Польскага. На 1580 год тут было 282 жылыя дамы. Вялікую шкоду месту нанесла вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1772 годзе ў Сямятычах збудавалі новую мураваную ратушу. На 1772 год у месьце было 285 будынкаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сямятычы апынуліся ў складзе Прусіі, з 1807 году — паводле Тыльзыцкага міру, у складзе Расейскай імпэрыі. На 1825 год у месьце было 20 мураваных і 330 драўляных будынкаў, працавалі 2 мануфактуры, 10 крамаў і 40 шынкоў. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 6—7 лютага 1863 году адбылася бітва пад Сямятычамі, у якой перамаглі расейскія карнікі, па чым яны спалілі места.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сямятычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сямятычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 11 верасьня 1939 году Сямятычы акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сямятычы ўвайшлі ў склад БССР. З чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сямятычы Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
-
Аэрафотаздымак, 1915—1918 гг.
-
Царква-мураўёўка, 1929 г.
-
Інтэр'ер царквы, 1915—1918 гг.
-
Суд, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVI стагодзьдзе: 1580 год — 1,9 тыс. чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 3,5 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1825 год — 1945 чал.; 1878 год — 4634 чал. (2099 муж. і 2535 жан.)[1]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 5694 чал.; 1931 год — 6816 чал.; 1939 год — 7850 чал.; 1946 год — 4106 чал.
- XXI стагодзьдзе: 30 чэрвеня 2013 году — 14 819[2]; 2018 год — 14 590 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Сямятычах працуюць 2 пачатковыя школы, 2 ліцэі і Надбужанская вышэйшая школа.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Аранжарэя (1860)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Капліца прыдарожная (сярэдзіна XIX ст.)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар місіянэраў (1719—1727)
- Могілкі хрысьціянскія: капліца Сьвятой Ганны (1826—1827), капліца эвангелісцка-аўгсбурская (сярэдзіна XIX ст.); юдэйскія
- Статуі Сфінксаў пры браме палаца Ябланоўскіх (XVIII ст.)
- Сынагога (1797)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1866; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Званіца кляштару місіянэраў (XVIII ст.)
- Ратуша (1772)
- Палац Ябланоўскіх (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Кляштар місіянэраў
-
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
-
Капліца Сьвятой Ганны
-
Сынагога
-
Капліца эвангелісцка-аўгсбурская
-
Царква-мураўёўка
-
Статуя Сфінкса
-
Юдэйскія могілкі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Krzywicki J. Siemiatycze // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 542.
- ^ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym. Stan w dniu 30 VI 2013
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (пол.)