Міністэрства фінансаў ЗША

нацыянальнае міністэрства ў складзе ўрада ЗША

Міністэ́рства фіна́нсаў ЗША, таксама Дэпарта́мэнт казначэ́йства ЗША (па-ангельску: United States Department of the Treasury, USDT[4] (МФЗШ, ДКЗШ) — нацыянальнае міністэрства ў складзе ўрада ЗША й дэпартамэнт фінансаў фэдэральнага ўрада Злучаных Штатаў, дзе ён служыць выканаўчым дэпартамэнтам[5].

Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў
анг. United States Department of the Treasury

Пячатка Міністэрства Фінансаў Злучаных Штатаў Амэрыкі
Абрэвіятура USDT
Дата ўтварэньня 2 верасьня 1789
Тып Дэпартамэнт ЗША[1]
Штаб-кватэра Вашынгтон 1500, Пэнсыльванія-авэню
Месцазнаходжаньне ЗША ЗША
Кіраўнік Джанет Елен[2][3]
Кіроўны орган Фэдэральны Ўрад ЗША
Бюджэт 20 млрд. $
Колькасьць супрацоўнікаў 112 461 чал.
(сьнежань 2012)
Сайт home.treasury.gov

Функцыі міністэрства

рэдагаваць
 
Сьцяг міністэрства

У функцыі міністэрства ўваходзіць распрацоўка й выкананьне эканамічнай і грашовай палітыкі ЗША, рэгуляваньне экспарту й імпарту, кантроль за дзейнасьцю банкаўскіх і фінансавых арґанізацыяў, збор падаткаў, эмісія банкнот і чаканка мэталічных манэт[6].

Міністэрства мае права фінансаваць дзяржаўныя выдаткі за кошт збору падаткаў, разьмяшчэньня даляравых пазык шляхам выпуску аблігацыяў Казначэйства й павелічэньня дзяржаўнага доўгу ў межах, якія ўстанаўліваюцца Кангрэсам. Дзейнасьцю міністэрства кіруе сакратар Дэпартамэнта Казначэйства ЗША. 13 лютага 2017 году сэнат ЗША зацьвердзіў Стывена Мнучына на пасаду кіраўніка Казначэйства.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • treasury.gov — афіцыйны сайт Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў