Кемераўская вобласьць

Ке́мераўская во́бласьць (па-расейску: Кемеровская область) — вобласьць у паўднёвай частцы Заходней Сыбіры ў Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кемерава. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Томскай абласьцямі, Алтайскім і Краснаярскім краямі й рэспублікамі Алтай і Хакасія. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох, маюцца значныя тэрыторыі зь нізкай шчыльнасьцю засяленьня.

Кемераўская вобласьць
рас. Кемеровская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу,
Заходне-Сыбірскі эаканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Кемерава
Дата ўтварэньня 26 студзеня 1943
Губэрнатар Сяргей Цывілёў (в. а.)[1]
Насельніцтва (2010)
2 763 481[2] (14-е месца)
Шчыльнасьць 28,9 чал./км²
Плошча 95 725 км² (37-е месца)
Месцазнаходжаньне Кемераўскай вобласьці
Кемераўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код ISO 3166-2 RU-KEM
Код аўтам. нумароў 42, 142
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Большую частку вобласьці займае Кузьнецкая катлавіна, на захадзе — Салаірскі камлюк, на ўсходзе — Кузьнецкі Алатаў, на поўдні — Горная Шорыя. Рэкі — Кандома, Мрасу, Том, Іня, Кія, Чумыш, Сары-Чумыш.

Кемераўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры, займаючы адгор’і Алтаю. Працягласьць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень амаль 500 км, з захаду на ўсход — 300 км. Вялікая рознасьць вышынь паверхні вызначае разнастайнасьць прыродных умоваў. Найвышэйшы пункт — голец Верхні Зуб на мяжы з Рэспублікай Хакасія падымаецца на 2178 м, найменшая — 78 мэтраў над узроўнем мора ляжыць у даліне ракі Том на мяжы з Томскай вобласьцю. Па рэльефе тэрыторыя вобласьці дзеліцца на раўнінную (паўночная частка), прадгорныя й горныя раёны.

У нетрах вобласьці выяўлены разнастайныя карысныя выкапні, як то каменныя й бурыя вуглі, жалезныя й полімэталічныя руды, золата, фасфарыты, будаўнічы камень й іншыя мінэральныя рэсурсы. Паводле спалучэньня й наяўнасьці прыродных багацьцяў вобласьць можна называць унікальнай.

Гісторыя

рэдагаваць

Карэннае насельніцтва вобласьці ёсьць томскія татары, шорцы й тэлеуты. У 1618 годзе пачалося засяленьне тэрыторыі цяперашняй Кемераўскай вобласьці народамі комі й расейцамі, зьявіўся Кузьнецкі астрог. У 1721 годзе рудазнаўца Міхайла Волкаў адкрыў у раёне сучаснага гораду Кемерава першыя радовішчы вугалю. У пачатку XX стагодзьдзя пачыналіся працы па стварэньні вугальных і мэталюргічных прадпрыемстваў.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак на 2010 год у вобласьці пражывала 2 763 481 чалавек. Нацыянальную большасьць у вобласьці складаюць расейцы, акрамя таго, у вобласьці пражываюць татары, украінцы, немцы, чувашы, шорцы, беларусы (10 715 чалавек на 2002 год), армяне й іншыя.

Эканоміка

рэдагаваць

На тэрыторыі вобласьці разьвіта вугальная прамысловасьць. Шахты й разрэзы разьмешчаны ў асноўным у цэнтральнай частцы вобласьці. На поўдні рэгіёну разьвіты таксама мэталюргія й горна здабываючая прамысловасьць. Таксама ў вобласьці наладжана машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Добра разьвіты чыгуначны транспарт і цеплавая энэргетыка.

Вядомыя асобы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць