Кніга рэкордаў Гінэса
Кніга рэкордаў Гінэса (па-ангельску: The Guinness Book of Records) — штогадовы зборнік сусьветных рэкордаў, дасягненьняў чалавека, жывёлаў і прыродных велічынь. Артыкулы ў кнізе разьмешчаны тэматычна. Упершыню яна была апублікаваная ў 1955 годзе па замове ірляндзкай броварнай кампаніі «Гінэс».
ГісторыяРэдагаваць
Напачатку кніга выдавалася як салідны даведнік, але зь цягам часу ў яе сталі ўключацца таксама экстравагантныя дасягненьні. За першыя некалькі месяцаў было прададзена больш за 5000 асобнікаў. А да 1956 аб’ём продажаў пераваліў за адзнаку ў 5 млн асобнікаў.
На цяперашні момант выдаецца больш чым у 100 краінах сьвету, на больш чым 23 мовах. У 2005 годзе выйшла юбілейнае, 50-е выданьне дадзенага зборніку.
БеларусьРэдагаваць
У Беларусі шматкроць ставіў рэкорды і трапляў кнігу рэкордаў у Гінэса магілёвец Аляксандар Бендзікаў[1].
ЛітаратураРэдагаваць
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1998, С.359: арт.Кніга рэкордаў Гінеса
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Марына Бегункова. Новы рэкорд — у кнігу Гінэса // Чырвоная зьмена. — 7 ліпеня 2011. — № 23 (15674). — С. 4.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Кніга рэкордаў Гінэса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў