Гніліца (прыток Тур’і)
рака ў Беларусі, прыток Тур’і
Гніліца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Тур’і (басэйн Нёману). Цячэ ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 66 км²[1].
Гніліца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рымашоў |
Вусьце | Тур’я |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Капыльскі раён |
Даўжыня | 14 км |
Асноўны прыток — ручай Скорыца (правы).
Пачынаецца каля вёскі Рымашоў, упадае ў Тур'ю за 1,9 км на поўнач за ад вёскі Цялядавічаў. Рэчышча каналізаванае.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 93.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.