Выня

рака ў Беларусі

Выня́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лошы (басэйн Нёману). Цячэ ў Нясьвіскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 366 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Рака
Выня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дубейкаў
Вусьце Лоша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 56 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,8 м³/с
Плошча басэйну 366 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Дубейкаў Нясьвіскага раёну, цячэ слабахвалістай раўнінай, вусьце на поўначы ад вёскі Харытонаўкі.

Даліна пераважна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 300—400 м, у верхняй плыні — мэліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; яго шырыня ў межань 7—10 м, на асобных дзялянках у сярэдняй плыні 30—35 м. Каля вёсак Харытонаўкі і Леткаўшчыны сажалкі (плошча адпаведна 0,06 км² і 0,03 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 109.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1