Платон Галавач

беларускі пісьменьнік

Плато́н Рама́навіч Галава́ч (18 красавіка [ст. ст. 5 красавіка] 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага павету Менскай губэрні, цяпер Бабруйскі раён — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКУС БССР) — беларускі пісьменьнік, празаік.

Платон Галавач
лац. Płaton Hałavač
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 красавіка (1 траўня) 1903
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)[1] (34 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік
Гады творчасьці 19211937
Жанр раман, аповесьць[d], апавяданьне і нарыс[d]
Мова беларуская мова
Дэбют «Загубленае жыцьцё» (1925)
Творы на сайце Knihi.com
Платон Галавач. Facebook

Біяграфія

рэдагаваць

Платон Галавач зь сялянскае сям’і. Застаўшыся бяз маці, зь сямі гадоў наймаўся за пастуха. У 1922—1923 вучыўся ў Менскай партшколе, адначасова інструктар Барысаўскага павятовага камітэту камсамолу. У 1926 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі ў Менску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1928 быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газэты «Чырвоная змена». Зь лістапада 1929 да сакавіка 1930 — намесьнік наркама асьветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацыяў «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». Ініцыятар арганізацыі крытыка-творчага аддзяленьня МПІ. З пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці (1921) змагаўся за чысьціню роднае мовы, за яе дакладнасьць і выразнасьць. Абіраўся сябрам ЦК КПБ (1927—1930) і сябрам ЦВК БССР (1927—1935). Сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР з 1934.

Арыштаваны 11 жніўня 1937 у Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП (б).

У нутранай турме НКВД лёс зьвёў Галавача зь яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменьнікам Станіславам Шушкевічам, які пазьней успомніў такі эпізод:

Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 году. Іх прывялі сьведчыць супраць мяне. Скатаваны і зьнясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў… Нарэшце загаварыў: «За [мной] няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас». Сказаў і заплакаў…[3]

Перад судом Галавач пакінуў у камэры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».

28 кастрычніка 1937 на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся празь пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнае групоўкі» й за «правядзеньне нямецкай дзейнасьці» да найвышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны празь некалькі гадзін пасьля прысуду. Сям’і было абвешчана, што памёр 25 сьнежня 1944 у лягеры ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты зь Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў 1905 у в. Машчыцы, Слуцкі павет, Менская губэрня), якая была арыштаваная 5 лістапада 1937 у Менску. 28 лістапада 1937 яна асуджаная асобай нарадай пры НКУС як «сябра сям’і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапаваная ў Карагандзінскі канцлягер НКУС Казахскай ССР (в. Далінская). Пасьля вызваленьня вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956. Асабовая справа В. № 6759-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасьць

рэдагаваць

Творчую дзейнасьць распачаў у 1921. Першае апавяданьне «Загубленае жыцьцё» апублікаванае ў газэце «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла кніга апавяданьняў «Дробязі жыцьця». Тэматыка шматлікіх аповесьцяў, апавяданьняў, нарысаў зьвязана з грамадзянскай вайной і жыцьцём вёскі. Яго творы карысталіся посьпехам, перакладаліся на расейскую, польскую, украінскую, чэскую, ідыш i інш. мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстаньне 1863—1864 і Кастуся Каліноўскага.

Успаміны пра Платона Галавача

рэдагаваць

Як успамінаў рэпрэсаваны паэт Павал Пруднікаў,

  Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна апрануты і абуты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы і стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга.  

А вось што прыгадваў пра пісьменьніка Я. Скрыган (таксама рэпрэсаваны):

  Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна і ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. І здалося зусім нечаканым, што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».[4]  
  • Збор твораў: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман.

Апавяданьні

рэдагаваць

Зборнікі апавяданьняў

рэдагаваць
  • «Дробязі жыцьця» (1927)
  • «Хочацца жыць» (1930)
  • «Апавяданьні» (1934)

Зборнікі аповесьцяў

рэдагаваць
  • «Вінаваты» (1930)
  • «Спалох на загонах» (1930, перавыдадзены ў 1996)
  • «Даляры» (1931)
  • «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
  • «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
  • Раман «Праз гады» (1934, перавыдадзены ў 1936, 1984, 1992)
  • Нарыс пра будаўніцтва Беламарска-Балтыйскага канала «Ад Мядзьведжай гары да Белага мора» (1934)
  • Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966.

У 1963 часопіс «Полымя» надрукаваў у №4 «Пісьмы Платона Галавача».

Крытыка, рэцэнзіі

рэдагаваць

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Імем Галавача названы вуліца і завулак у Бабруйску. У 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруй­скага раёну, дзе вучыўся Галавач, адкрытая мэмарыяльная дошка.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Головач Платон Романович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1042336148 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ В. Куляшова. «Лясному рэху праўду раскажу». Мн., 1989.
  4. ^ Ян Скрыган. Некалькі хвілін чужога жыцця. — Мн., 1990. С. 52.

Літаратура

рэдагаваць
  • Галавач Платон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 2: Верабей — Іваноў. — Мн.: БелЭн, 1993. — 543 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • Булацкі Р. В., Карніловіч Э. А. Платон Галавач — публіцыст. — Мн., 1973.
  • Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. — Мн., 1979.
  • Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автор. дис. канд. филол. наук. — Мн., 1979.
  • Ліўшыц, У. Платон Галавач: лёс чалавека і пісьменніка// Брама. 2016.Вып.4.— Мн.: С.245-258.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць