Іван Арашкевіч

беларускі футбаліст

Іва́н Арашке́віч (нар. 20 студзеня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу». Браты гульца, Яраслаў і Максім, таксама футбалісты.

Іван Арашкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 2005(2005-01-20)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Арсэнал Койданаў 42 (0)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай акадэміі берасьцейскага «Дынама». У пачатку 2021 году далучыўся да берасьцейскана «Руху», але ў ліпені 2022 году прыяднаўся да структуры салігорскага «Шахцёра». У абодвух клюбах спаборнічаў толькі на юнацкім узроўні. Напрыканцы сакавіка 2023 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[2], склаўшы працоўную дамову да канца году. Дэбютаваў за каманду ў першалігавым матчы, які ладзіўся 2 красавіка, супраць петрыкаўскага «Шахцёра», зьявіўшыся на пляцоўцы на 65-й хвіліне сустрэчы. Гулец у тым сэзоне пераважна выходзіў на зьмены ў другіх таймах, тым ня менш згуляўшы агулам у 19 матчах. У сакавіку 2024 году ўзгодніў новую дамову з клюбам[3]. 17 сакавіка запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся ў стартавым складзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць