Руслан Мялкоўскі

беларускі футбаліст

Руслан Мялкоўскі (нар. 7 траўня 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік койданаўскага «Арсэналу».

Руслан Мялкоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 траўня 2006(2006-05-07)[1] (18 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Арсэнал Койданаў 33 (1)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 19)[d]

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 траўня 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Менск». З жніўня 2019 году па сьнежань 2020 году выступаў за юнацкую каманду берасьцейскага «Дынама». Пасьля да жніўня 2021 году знаходзіўся ў берасьцейскім «Руху». Сэзоны 2021 і 2022 гадоў правёў у Акадэміі АБФФ.

У ліпені 2022 году падпісаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[2]. 10 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць магілёўскага «Дняпра» (1:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, з кастрычніка пачаў выходзіць у стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Арсэналам»[3].

Міжнародная рэдагаваць

У кастрычніку 2021 году, а пасьля і ў кастрычніку 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў сакавіку 2023 году — у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2023 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць