Ягор Бабіч

беларускі футбаліст

Ягор Бабіч (нар. 12 кастрычніка 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік койданаўскага «Арсэналу».

Ягор Бабіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 кастрычніка 2001(2001-10-12)[1] (23 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020 Ашмяны-БДУФК 21 (1)
2021 Смалявічы 16 (12)
2021 Энэргетык-БДАТУ 0 (0)
2022 Асіпавічы 22 (2)
2023—2024 Арсэнал Койданаў 37 (2)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай акадэміі менскага «Дынама». У лютым 2020 году далучыўся да складу «Ашмянаў»-БДУФК, якое прасунулася ў Першую лігу. Запачаткаваў кар’еру ў матчы супраць рэчыцкага «Спадарожніка», зьявіўшыся на замену на 74-й хвіліне. Дэбютным голам адзначыўся 11 кастрычніка ў браму наваполацкага «Нафтану». Цягам сэзону быў адным з асноўных гульцоў каманды, але пераважна зьяўляўся на полі на зьмену іншым футбалістам.

На пачатку 2021 году ашмянскі клюб спыніў сваё існаваньне, таму ў красавіку Бабіч прыяднаўся да «Смалявічаў», якія на той час спаборнічалі ў Другой лізе. У кастрычніку таго ж году стаў футбалістам «Энэргетыкам»-БДАТУ, аднак у складзе каманды не гуляў. У пачатку 2022 году перайшоў у табар «Асіпавічаў», а 10 красавіка дэбютаваў у складзе «Баранавічаў», зьявіўшыся на замену на 73-й хвіліне. Першы гол за клюб зь Берасьцейскай вобласьці забіў 9 ліпеня ў браму пінскай «Хвалі». У сакавіку 2023 году вольным агентам далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», склаў кантракт да сканчэньня сэзону. 2 красавіка згуляў супраць петрыкаўскага «Шахцёра», а першы гол улучыў 23 красавіка ў браму «Паперпраму». Гулец хутка замацаваўся ў складзе каманды ды прабіўся зь ёй у Найвышэйшую лігу[2]. Нападнік перад пачаткам сэзону працягнуў супрацу з клюбам яшчэ на год[3]. 29 сакавіка 2024 году запачаткаваў кар’еру ў элітным дывізіёне айчыннага першынства, адгуляўшы матч супраць магілёўскага «Дняпра».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць