Яўген Сакута

беларускі футбаліст

Яўге́н Саку́та (нар. 3 лютага 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу».

Яўген Сакута
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 2000(2000-02-03)[1] (24 гады)
Рост 172 см
Вага 60 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2022 Нёман Горадня 12 (0)
2018 Смаргонь 6 (0)
2020 Хваля 11 (1)
2021 Белшына 28 (0)
2023—4 Арсэнал Койданаў 43 (3)
Зборныя
2018 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР «Нёман». У пачатку 2015 году далучыўся да Акадэміі АБФФ. Па заканчэньні навучаньня ў ліпені 2017 году вярнуўся ў «Нёман», дзе пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе правёў 6 матчаў у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2018 году пакінуў смаргонскі клюб.

У 2019—2020 гадах гуляў за дубль «Нёману», у ліпені 2020 году быў арандаваны пінскай «Хваляй»[3], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сакавіку 2021 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на два гады і на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[4]. У бабруйскай камандзе пераважна выходзіў на замену, дапамог «Белшыне» паводле вынікаў сэзону 2021 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.

У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[5] і з студзеня 2022 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з гарадзенскай дружынай. 16 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (1:1). У далейшым працягваў часам выходзіць на замену. У сакавіку 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Нёманам»[6] і неўзабаве стаў гульцом койданаўскага «Арсэнала»[7]. Паводле вынікаў сэзона 2023 году дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з койданаўцамі[8].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2016 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 году — ў элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць