Мікіта Халімончык

беларускі футбаліст

Мікі́та Халімончык (нарадзіўся 3 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».

Мікіта Халімончык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 студзеня 2000(2000-01-03)[1] (24 гады)
Рост 175 см
Вага 79 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2022 Дынама Менск 3 (0)
2020 Смалявічы 9 (0)
2021 Нёман Горадня 13 (0)
2022 Менск 21 (0)
2023—4 Арсэнал Койданаў 11 (0)
Зборныя
2018 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2021—2022 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец менскай СДЮШАР-5. З 2016 году пачаў выступаць за дубль сталічнага «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сэзонам 2019 году прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Энеэргетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазьней гуляў пераважна за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды, дзе звычайна зсатаваўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў клуб[3]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай «Дынама». Таксама прайшоў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сэзон 2021 году ў складзе дынамаўцаў, гуляючы перадусім за дубль. У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да гарадзенскага «Нёмана»[4], дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2021 году вярнуўся ў «Дынама»[5].

У пачатку 2022 году трэнаваўся з дынамаўцамі, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Менску»[6]. Рэгулярна зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, толькі канец сэзону прапусціў праз пашкоджаньня. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Менск»[7]. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і «Смаргоні», а ў сакавіку стаў гульцом першалігавага койданаўскага «Арсэнала»[8].

Міжнародная рэдагаваць

У кастрычніку 2018 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 2 верасьня 2021 годк дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы супраць зборная Ісьляндыі (1:2).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць