Аляксандар Пазьняк
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пазьняк.
Алякса́ндар Пазьня́к (нарадзіўся 23 ліпеня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».
Аляксандар Пазьняк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1994[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 80 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Койданаў | |
Нумар | 72 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2016 | Нёман Горадня | 60 (0) |
2014 | → Ліда | 13 (0) |
2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 10 (0) |
2018 | → Гарадзея | 26 (1) |
2019 | Нёман Горадня | 2 (0) |
2019—2020 | Гарадзея | 30 (1) |
2021 | Дынама Берасьце | 3 (0) |
2021 | Работнічкі | 17 (0) |
2022 | Менск | 12 (0) |
2022 | Шахтар Караганда | 11 (0) |
2023 | Дынама Менск | 0 (0) |
2023 | → Кубань[d] | 6 (0) |
2023 | Дынама Берасьце | 11 (0) |
2024— | Арсэнал Койданаў | 19 (1) |
Зборныя | ||
2013—2016 | Беларусь (да 21) | 33 (0) |
2020 | Беларусь | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафэсійным клюбам спартоўца стаў гарадзенскі «Нёман». За дубль гарадзенцаў пачаў гуляць з 2011 году. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сэзоне 2013 году ўжо пачаў трапляць на лаву рэзэрвовых у асноўнай камандзе. У красавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[4], якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідзкага клюбу трывала гуляў у асноўным складзе, правёўшы 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 году вярнуўся ў «Нёман»[5].
Па вяртаньні некаторы час гуляў за клюбны дубль, а 14 верасьня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра», адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Пазьней пачаў трывала трапляць у пачатковым склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сэзон 2015 году пачаў ужо ў якасьці трывала гульца першай адзінаццаткі. У студзені 2016 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[6]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. Сэзон 2017 году пачынаў у стартавым складзе салігорцаў, але пазьней пераважна заставаўся на лаве запасных, гуляючы таксама за дубль.
У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея»[8]. У гарадзейскай камандзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Салігорск[9]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[10]. Аднак, згуляў за асноўную каманду гарадзенцаў толькі ў двух матчах, астатні час выступаў за дубль. У ліпені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Нёман»[11]. Амаль адразу далучыўся да «Гарадзеі»[12], дзе стаў асноўным абаронцам. У лютым 2021 году праходзіў прагляд у казаскім «Кызылжары», але не падышоў камандзе і неўзабаве склаў працоўнае пагадненьне з берасьцейскім «Дынама»[13]. На полі ў складзе берасьцейскай каманды зьяўляўся зрэдку, звычайна застаючыся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў «Дынама»[14] і неўзабаве далучыўся да паўночнамакедонскіх «Работнічкаў»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом сталічнага клюбу[16]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронца каманды. У чэрвені 2022 году пакінуў каманду[17] і неўзабаве падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахтарам»[18]. У студзені 2023 году прыяднаўся да менскага «Дынама»[19], аднак ужо ў лютым быў аддадзены ў арэнду краснадарскай «Кубані» з другога расейскага дывізіёну[20]. Пакінуў «Кубань» у чэрвені 2023 году[21], а ў ліпені далучыўся да дынамаўцаў[22]. У жніўні 2023 году на ўзаемную згоду пакінуў сталічны клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[23]. Гулец стаў футбалістам берасьцейскага «Дынама»[24]. У сьнежні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[25]. У студзені 2024 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[26].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным левым абаронцам. 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 0 | |
Шахцёр Салігорск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Гарадзея | 2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Poznyak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Aleksandr Poznyak // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2023/aleksandr-poznyak
- ^ Позняк продолжит карьеру в «Лиде» на правах аренды (рас.)
- ^ Александр Позняк покинул «Лиду» и вернулся в гродненский «Неман» (рас.)
- ^ "Неман" на два году продлил контракты с Позняком и Журневичем (рас.)
- ^ «Шахтер» объявил о подписании Позняка (рас.)
- ^ «Городея» официально сообщила об аренде у «Шахтера» Александра Позняка (рас.)
- ^ Близнюк завершил игровую карьеру (рас.) Архіўная копія ад 2022-02-17 г.
- ^ Позняк вернулся в «Неман» (рас.)
- ^ "Неман" расторг контракт с Позняком (рас.)
- ^ Позняк вернулся в «Городею» (рас.)
- ^ Александр Позняк стал игроком брестского "Динамо" (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Позняком (рас.)
- ^ Позняк перешел в македонский "Работнички" (рас.)
- ^ "Минск" подписал контракт с Позняком (рас.)
- ^ Александр Позняк официально покинул "Минск" (рас.)
- ^ Позняк подписал контракт с карагандинским "Шахтером" (рас.)
- ^ Александр Позняк перешел в минское "Динамо" (рас.)
- ^ "Кубань" арендовала Александра Позняка у минского "Динамо" (рас.)
- ^ Александр Позняк покинул "Кубань". Его возвращает себе минское "Динамо" (рас.)
- ^ Аляксандр Пазняк вярнуўся ў "Дынама" (бел.) Афіцыйны сайт менскага «Дынама»
- ^ Минское "Динамо" после подписания Гавриловича рассталось с другим защитником (рас.) Праверана 2023-08-07 г.
- ^ Брестское "Динамо" объявило о подписании Позняка (рас.)
- ^ Трое футболистов покинули брестское "Динамо" (рас.)
- ^ Экс-защитник "Немана" перешел в дзержинский "Арсенал" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)