Станіслаў Атрашкевіч

беларускі футбаліст

Станіслаў Сяргеевіч Атрашкевіч (нар. 22 кастрычніка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца «Баранавічаў».

Станіслаў Атрашкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 кастрычніка 2002(2002-10-22)[1] (22 гады)
Рост 181 см
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баранавічы
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Іслач 3 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 9 (0)
2023 Смаргонь 12 (0)
2024 Арсэнал Койданаў 10 (0)
2024—4 Баранавічы 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец юнацкай школы «Іслачы». Зь лета 2020 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў наступным годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 23 чэрвеня 2021 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Іслачы», выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі з гомельскім «Лякаматывам» (3:3, па пэнальці 2:4). У ліпені 2021 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам да лета 2024 году[2]. 25 ліпеня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчы супраць «Смаргоні» (2:1). У далейшым працягваў выступаць за дубль.

У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў койданаўскі «Арсэнал»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[4]. У сакавіку 2023 году пасьля прагляду далучыўся да «Смаргоні» на правах арэнды[5].

У лютым 2024 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[6], а ў жніўні ўзмоцніў склад «Баранавічаў»[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць