Збараскія
Збараскія (Zbaraskija) — княскі род гербу «Карыбут».
Герб «Карыбут» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | князі |
Паходзілі ад князя Васіля Нясьвіцкага, які ў сярэдзіне XV ст. валодаў Збаражам на Валыні (адсюль прозьвішча). У 1463 ягоныя сыны Васіль, Сямён і Солтан падзялілі бацькаву спадчыну. Васіль атрымаў Збараж і вакольныя сёлы, у 1474 ён загінуў у падпаленым крымскімі татарамі Збаражы. Ад ягонага сына Міхала пайшоў род Вішнявецкіх, ад сына Сямёна — далейшы род 3бараскіх, ад сына Фёдара — роды Парыцкіх і Варанецкіх. Вызнавалі праваслаўе, з кан. XVI ст. — каталіцтва[1].
Галоўная рэзыдэнцыя — Збараскі замак. Па сьмерці Юрыя, апошняга прадстаўніка роду, у 1636 значная частка маёмасьці перайшла да князёў Вішнявецкіх.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
рэдагаваць- Стэфан Збараскі (1518—1585) — ваявода віцебскі і троцкі
- Януш Збараскі (? — 1608) — ваявода брацлаўскі
- Крыштап Збараскі (1580—1626) — кашталян кракаўскі
- Юры Збараскі (1580—1631) — кашталян кракаўскі, староста пінскі.
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Валерый Пазднякоў. Збаражскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 420.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗбараскія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў