Франчэска Тоцьці

італьянскі футбаліст

Франчэска Тоцьці (па-італьянску: Francesco Totti; нарадзіўся 27 верасьня 1976 году, Рым) — італьянскі прафэсійны футбаліст, былы нападнік і капітан футбольнага клюбу «Рома», колеры якога абараняў усю кар’еру з 1992 году. У складзе рымскага клюбу чэмпіён Італіі 2001 году і пераможца Кубка Італіі 2007 году. Чэмпіён сьвету 2006 году і віцэ-чэмпіён Эўропы 2000 году ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, таксама гуляў на чэмпіянаце сьвету 2002 году і чэмпіянаце Эўропы 2004 году. Двойчы, у 2001 і 2004 гадах, прызнаваўся найлепшым гульцом году ў Італіі. Вялікі ўклад зрабіў у перамогу моладзевай зборнай Італіі ў чэмпіянаце Эўропы 1995 году. У асноўнай камандзе дэбютаваў у 1998 годзе. Уваходзіць у сьпіс 125 найлепшых футбалістаў сьвету, названы Пэле ў сакавіку 2004 году. Зь дзейсных футбалістаў Тоцьці забіў больш за ўсіх галоў у Сэрыі «A» — 158.

Франчэска Тоцьці
Франчэска Тоцьці
Francesco Totti
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 верасьня 1976(1976-09-27) (48 гадоў)
Рым, Італія
Рост 180 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Моладзевыя клюбы
1988
1989—1992
Лядыджані
Рома
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992—2017 Рома 619 (250)
Зборныя
1998—2006 Італія 58 (9)

Узнагароды

рэдагаваць

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
  • Чэмпіён Італіі 2001
  • Уладальнік Кубка Італіі 2007, 2008
  • Чэмпіён сьвету 2006
  • Найлепшы бамбардзір Эўропы 2007 году

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б http://www.asroma.com/it/squadra/rosa-e-staff/francesco-totti