Ёзэф Шкворэцкі (па-чэску: Josef Škvorecký) (27 верасьня 1924, Нахад3 студзеня 2012, Таронта) — чэскі празаік, эсэіст, перакладчык і выдавец на эміграцыі. Разам з жонкай Здэнай Саліваравай заснаваў у Таронта выдавецтва "'68 Publishers". Адзін з найвыбітнейшых чэскіх празаікаў 2 паловы 20 стагодзьдзя.

Ёзэф Шкворэцкі

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурную дзейнасьць Шкворэцкі пачаў з паэзіі і апавяданьняў. Аднак розгалас выклікаў раман "Баязьліўцы" ("Zbabělci") — першая частка пэнталёгіі з аўтабіяграфічным галоўным героем Дэні Сьміржыцкім. Гэта самы выразны літаратурны твор Шкворэцкага. Ён уяўляе сабой цэласную карціну чэскага грамадзтва ад Другой сусьветнай вайны да аўтаравага эмігранцкага досьведу. Астатнія часткі — "Танкавы батальён" ("Tankový prapor"), Гульня ў цуд ("Mirákl"), "Файны сэзон" ("Prima sezóna") і "Гісторыя інжынэра людзкіх душ" ("Příběh inženýra lidských duší").

Шкворэцкі таксама пасьпяховы як перакладчык твораў выбітных амэрыканскіх аўтараў — Чэндлера, Гэмінгуэя, Фолкнэра, Льюіса, Джэймса і інш.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • "Nezoufejte!" (1946, "Не адчайвайцеся!" зборнік вершаў)
  • "Nové canterburské povídky a jiné příběhy" (1947, "Новыя кантэрбэрыйскія апавяданьні і іншыя гісторыі")
  • "Zbabělci" (19481949, у Чэхаславаччыне выдадзена ў 1958 годзе, "Баязьліўцы")
  • "Konec nylonového věku" (1950, у Чэхаславаччыне выдадзена ў 1968 годзе, "Канец нэйлонавага веку")
  • "Povídky tenorsaxofonisty" (19541955, "Апавяданьні тэнарсаксафаніста")
  • "Tankový prapor" (1954, выдадзена ў 1971 ў Таронта, у 1990 у Празе, "Танкавы батальён")
  • "Sedmiramenný svícen" (1964, "Сямісьвечнік", зборнік апавяданьняў часткова з габрэйскай тэматыкай)
  • "Babylónský příběh a jiné povídky" (1967, "Бабілёнская гісторыя і іншыя апавяданьні")
  • "Legenda Emöke" (1963, "Легенда Эмёке")
  • "Tvář jazzu" (1964, "Твар джазу", напісана ў супрацы з музыколягам Лубамірам Даружкам)
  • "Nápady čtenáře detektivek" (1965, "Ідэі чытача дэтэктываў")
  • "Ze života lepší společnosti" (1965, "З жыцьця вышэйшай супольнасьці")
  • "Jazzové inspirace" (1966, "Джазавыя інсьпірацыі", напісана ў супрацы з музыколягам Лубамірам Даружкам)
  • Detektivní trilogie:
    • "Smutek poručíka Borůvky" (1966, "Смутак паручыка Баруўкі")
    • "Konec poručíka Borůvky" (1975, "Канец паручыка Баруўкі")
    • "Návrat poručíka Borůvky" (1981, "Вяртаньне паручыка Баруўкі")
  • "Bassaxofon" (1967, "Бас-саксафон")
  • "O nich – o nás" (1968, "Пра іх - пра нас")
  • "Farářův konec" (1969, "Канец пробашча")
  • "Lvíče" (1969, "Ільвяня")
  • "Hořkej svět: Povídky z let 1946-1967" (1969, "Гарачы сьвет: Апавяданьні з 1946-1967 гг.)
  • "Všichni ti bystří mladí muži a ženy" (1971, "Усе гэтыя кемлівыя маладыя мужчыны і жанчыны")
  • "Mirákl" (1972, "Гульня ў цуд")
  • "Hříchy pro pátera Knoxe" (1973, "Грахі для патэра Кнокса")
  • "Prima sezóna" (1975, "Файны сэзон")
  • "Příběh inženýra lidských duší" ("Engineer of Human Souls", 1977, "Гісторыя інжынэра людзкіх душ")
  • "Samožerbuch" (1977 — супольна з жонкай, дакумэнтальная кніга пра іхняе выдавецтва)
  • "Na brigádě" (1979, супольна з Антанінам Броўскам, зборнік крытычных артыкулаў па чэскай літаратуры)
  • "Bůh do domu" (1980, "Бог у хату")
  • "Dívka z Chicaga a jiné hříchy mládí" (1980, "Дзяўчына з Чыкага і іншыя грахі маладосьці")
  • "Velká povídka o Americe" ("A Tall Tale of America", 1980, "Вялікае апавяданьне пра Амэрыку")
  • "Dvě legendy" (1982, "Дзьве легенды")
  • "Scherzo capriccioso: Veselý sen o Dvořákovi" (1984, "Scherzo capriccioso: Вясёлы сон пра Дворжака")
  • "Ze života české společnosti" (1985, "З жыцьця чэскай супольнасьці")
  • "Franz Kafka, jazz a jiné marginálie" (1987, "Франц Кафка, джаз і іншыя маргінальныя рэчы")
  • "Čítanka Josefa Škvoreckého" (1990, "Чытанка Ёзэфа Шкворэцкага")
  • "Hlas z Ameriky" (1990, "Голас з Амэрыкі")
  • "Píseň zapomenutých let" (1990, "Песьня забытых гадоў")
  • "Ožehavé téma" (1991, "Пякучая тэма")
  • "Slovo má mladý severovýchod" ("Слова возьме малады паўночны ўсход")
  • "Velká trojka" (1991, "Вялікая тройка")
  • "Dvě neznámé povídky" (1992, "Два невядомыя апавяданьні")
  • "Jaká vlastně byla Marilyn Monroe?" (1992, "Якая ўсё ж такі была Мэрылін Манро?")
  • "Věk nylonu" (1992, "Век нэйлону")
  • "Nevěsta z Texasu" (1992, "Нявеста з Тэхасу")
  • "Vladimíra v Territorio libre" (1992, "Уладзіміра ў Territorio libre")
  • "Příběh neúspěšného tenorsaxofonisty" (1994, "Гісторыя тэнарсаксафаніста-няўдачніка")
  • "Příběhy o Líze a mladém Wertherovi a jiné povídky" (1994, "Гісторыі пра Лізу і маладога Вэртэра і іншыя апавяданьні")
  • "Povídky z rajského údolí" (1995, "Апавяданьні з райскай даліны")
  • "Dvě vraždy v mém dvojím životě" (1996, "Два забойствы ў маім двайным жыцьці")
  • "Neuilly a jiné příběhy" (1996)
  • "Nevysvětlitelný příběh aneb Vyprávění Questa Firma Sicula" (1998, "Невытлумачальная гісторыя, альбо Аповед Квэста Фірма Сікула")
  • "Krátké setkání s vraždou" (1999, "Кароткая сустрэча з забойствам")
  • "Podivný pán z Providence a jiné eseje" (1999, "Дзівакаваты спадар з Провідэнсу і іншыя эсэ")
  • "...na tuhle bolest nejsou prášky" (1999, "Ад гэтага болю няма лекаў")