Узьдзьвіжаньне

хрысьціянскае сьвята

Узьдзьві́жаньне (Узьві́жаньне, Узьдзьві́жаньне Пачэснага і Жыватво́рнага Кры́жа Гаспо́дняга,Сьвя́та ўзвышэ́ньня Сьвято́га Кры́жа) — восеньскае сьвята, якое адзначаецца 14 верасьня:

Праваслаўная традыцыя

рэдагаваць
 
Узьдзьвіжаньне, XV ст. Наўгародзкая школа

Сьвяткаваньне Ўзьдзьвіжаньня Сьвятога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ўсталяванае Царквою ў гонар наступнай падзеі. Рымскія імпэратары-язычнікі намагаліся поўнасьцю зьнішчыць памяць аб сьвяшчэнных месцах, дзе пакутаваў за людзей і ўваскрэс Ісус Хрыстос. Імпэратар Адрыян загадаў засыпаць зямлёю Галгофу й Труну Гасподнюю. На гэтым штучным ўзвышшы былі пастаўленыя язычніцкія ідалы, і ім прыносілі ахвяры. Аднак праз 300 гадоў роўнаапостальны імпэратар Канстантын Вялікі, які атрымаў пад сьцягам Крыжа шмат перамогаў над ворагамі, горача пажадаў знайсьці Крыж, на якім быў расьпяты Ісус Хрыстос. Дзеля гэтага ён накіраваў у Ерусалім сваю маці, пабожную царыцу Алену. Язычніцкія капішчы й статуі былі тады ў Ерусаліме зьнішчаныя. Было знойдзенае й месца, дзе ў зямлі захаваліся тры крыжы, шыльдачка з надпісам, зробленым на загад Пілята, і цьвікі. Каб дазнацца, на якім з трох крыжоў быў расьпяты Збавіцель, Патрыярх Ерусалімскі Макарый па чарзе паклаў крыжы на нябожчыка. Калі быў пакладзены Крыж Гасподні, нябожчык ажыў. Хрысьціяне, іх было вялікае мноства, прыйшлі пакланіцца Сьвятому Крыжу, яны прасілі Макарыя высака ўзьняць Крыж, каб усе мелі магчымасьць з глыбокай пашанай пакланіцца Яму. Гэтая ўрачыстая падзея адбылася ў 326 годзе. У памяць аб ёй і было ўсталяванае гэтае сьвята. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Ўзьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга, глас 1

рэдагаваць

Спасі́, Госпадзі, людзей Тваіх,
і благаславі дастаяніе Тваё,
перамогу праваслаўным хрысьціянам над супраціўнымі дай
і Тваім Крыжам ахоўвай жыхарства Тваё.

Кандак сьвята Ўзьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга, глас 4

рэдагаваць

Узьня́ты дабравольна на Крыж,
тэзаіменаванаму Твайму новаму жыхарству
шчодрасьці Твае пада́й, Хрысьце Божа,
узрадуй сілаю Тваёю верных людзей Тваіх,
перамогі даючы́ над супраціўнымі нам,
якія маем Тваю дапамогу, як ахаваньне міру
і непераможаную перамогу.

Задастойнік Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга

рэдагаваць

Велічай, душа мая, Пачэсны Крыж Гасподні. Ты Багародзіца, таямнічы рай, што непару́шаны ўзрасьціў Хрыста. Які на зямлі пасадзіў жываноснае дрэва Крыжа. Таму сёньня ўздзьвігнатаму пакланяючыся Яму, Цябе велічаем.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Узьдзьвіжаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў