Сяргей Баран
Сярге́й Іо́сіфавіч Бара́н (Баранаў; 27 верасьня 1892, в. Віцькі Гарадзенскі павет, цяпер Гарадзенскі раён — ?, ГУЛАГ, СССР] — грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог. Пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадах. Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час 1-й сусьветнай вайны ўзначальваў Гарадзенскае таварыства дапамогі ахвярам вайны.
Сяргей Баран | |
Пасол польскага Сойму | |
---|---|
1922 — 1923 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 верасьня 1892 в. Віцькі Гарадзенскі павет |
Памёр: |
пасьля 1934 Хабараўскі край, ГУЛАГ |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1919 годзе старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Горадні. Заснаваў Гарадзенскую беларускую гімназію, выкладаў у ёй.
У 1922 годзе ад Блёку нацыянальных меншасьцяў (акруга № 6) абраны паслом у сейм Польшчы ад гарадзенскай акругі.
А ўжо празь месяц па абраньні выступіў у Сейме з заяваю супраць арыштаў гарадзенскіх беларусаў. 8 красавіка з Гарадзенскай вязьніцы былі вызвалены 23 зьняволеныя зь ліку арыштаваных дагэтуль 47 беларускіх дзеячоў. А яшчэ праз тыдзень ён і Адам Станкевіч разам выступалі на мітынгу ў Горадні[1].
9 чэрвеня 1923 году арыштаваны польскімі ўладамі, абвінавачаны ў падрыхтоўцы паўстаньня ў Заходняй Беларусі. На судовым працэсе «45-ці кансьпіратараў» ў Беластоку атрымаў 8 гадоў вязьніцы. У 1927 годзе пасьля вызваленьня зь вязьніцы эміграваў у БССР[2].
«Пакуль пасол С. Баран ня быў арыштаваны — Гродзеншчына была ажыўлена ад часу да часу мітынгамі… Цяпер, як страцілі мы пасла С. Барана, апынуліся ў загнаным, беспрасветным становішчы. …Вельмі пажадана, — заканчваўся наступнымі словамі артыкул, — каб беларускія паслы, якія разьяжджаюць па Віленшчыне, не забыліся і аб Гарадзеншчыне…»[3].
У 1932 годзе ўступіў у ВКП(б). 25 верасьня 1933 году па арышце вул. Правіянцкая, д. 20, кв. 2 у Менску арыштаваны ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Асуджаны 9 студзеня 1934 году паводле пастановы калегіі АДПУ СССР «як удзельнік контрарэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлягер НКВД Хабараўскага краю.
Апошні раз яго бачылі жывым 25 красавіка 1935 году ў Дальлагу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году. Асабовая справа № 10182 з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларускія паслы са спісу №16 Андрэй ЧАРНЯКЕВІЧ, Біржа Інфармацыі № 299 ад 30.10.2003
- ^ Беларуская вёска на мяжы эпох Сяргей Токць
- ^ «Наш сьцяг» № 24, 12 жніўня 1923