Болтан Ўандэрэрз
«Болтан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Bolton Wanderers Football Club; назва перакладаецца як «Вандроўцы Болтану»; назва часта скарачаецца да «Болтан») — ангельскі футбольны клюб, які прадстаўляе горад Болтан. У сэзоне 2005—2006 каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прыняла ўдзел у міжнародным футбольным турніры пад эгідай УЭФА і дайшла да 1/16 фіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку».
Болтан Ўандэрэрз | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Bolton Wanderers Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1874, як ФК «Крайст Чэрч» | ||||
Горад | Болтан, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Стадыён унівэрсытэту Болтану Умяшчальнасьць: 28 723 | ||||
Прэзыдэнт | Кен Андэрсан[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | 3 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bwfc.co.uk (анг.) |
Клюб быў заснаваны ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч» (Царква Хрыста). У 1997 годзе «Болтан Ўандэрэрз» пераехаў на стадыён «Рыбак». Да гэтага выступаў на арэне «Бурндэн Парк».
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьКлюб быў заснаваны прыхаджанамі царкоўнай школы ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч». У 1877 годзе каманда была перайменаваная й пачала насіць сучасную назву «Болтан Ўандэрэрз», а праз 11 гадоў клюб прыняў удзел у стварэньні Футбольнай лігі.
У Кубку Ангельшчыны сэзону 1887—1888 гадоў, «Болтан» прымаў удзел у зацяжным першым туры супраць «Эвэртану». Ўэйлскі паўабаронца Боб Робэртс забіў адзіны гол у першым матчы, але вынік быў прызнаны несапраўдным, бо «Болтан» выставіў не свайго гульца, Робэрта Струтэрза. Далей рушылі ўсьлед два нічыйныя матчы перш чым «Эвэртан» перамог у другой перагулёўцы матчу (усяго было згуляна чатыры матчы) зь лікам 2:1. Аднак, на гэты раз «Эвертан» дыскваліфікавалі за выстаўленьне на матч двух прафэсійных гульцоў, якія былі зарэгістраваныя як аматары, і перамога была прысуджана «Болтану». У другім раўндзе Болтан вылецеў з кубка, прайграўшы клюбу «Прэстан Норт Энд» зь лікам 9:1.
У 1894 годзе «Болтан» дайшоў да фіналу найстарэйшага турніру, Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Нотс Каўнці» зь лікам 4:1 на стадыёне Гудысан Парк. Празь дзесяць гадоў клюб зноўку заняў другое месца ў турніры, прайграўшы зь лікам 1:0 «Манчэстэр Сіці» 23 красавіка 1904 году. 28 красавіка 1923 году «Болтан» перамог у кубку з трэцяй спробы, перамогшы «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 2:0 на «Ўэмблі». Матч вядомы, як Фінал белага каня, на якім прысутнічала больш за 127 тысячаў заўзятараў. Нападаючы «Болтану» Дэйвід Джэк увайшоў у гісторыю як аўтар першага голу, забітага на лёнданскім стадыёне «Ўэмблі».