Родны край (1919)
«Родны край» (22 чэрвеня — 10 ліпеня 1919, Гародня) — беларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта.
Родны край | |
Тып | газэта |
---|---|
Галоўны рэдактар | Тамаш Грыб |
Рэдактар | Тамаш Грыб |
Заснаваная | 1919 |
Закрытая | 1919 |
Палітыка | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Гародня |
Гісторыя
рэдагавацьВыдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасьля чаго выданьне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі[1]. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданьні газэты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка[2].
Тэматыка
рэдагавацьАдлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазыцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гарадзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднаньня ўсе апазыцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Зьмяшчала інфармацыю пра культурна-асьветнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленьні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» – Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую ўнію 1569 г. (пад псэўданімам Беларус), карэспандэнцыі аб прасьледаваньні беларускай школы й барацьбе за яе існаваньне Паўліны Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» – Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўленьня акупацыйным уладам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Начальнік Віленскага Округу… // Беларуская думка : газэта. — 1919, 26 ліпня. — № 55. — С. 4.
- ^ Г. В. Кісялёў. Паўліна Мядзёлка(недаступная спасылка) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995.
Літаратура
рэдагаваць- Беларусь. З Горадні. // Беларуская думка : газэта. — 1919, 23 ліпня. — № 52. — С. 4.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 135 (№ 1147). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- Арсень Ліс. «Родны край» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 118, 119.
- Пяткевіч А. М. «Родны край» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 С. 397.
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |