Станіслаў Мэртэнс
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Станіслаў Мэртэнс (па-польску: Stanisław Mertens), псэўд. Стэфан Скульскі (3 траўня 1892, Лодзь — 21 верасьня 1937) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі.
Дэлегат І зьезду КП(б)Б. Зь вясны 1920 году намесьнік старшыні Смаленскага губвыканкаму, пазьней наркам унутраных справаў БССР.
З канца 1921 году на нелегальнай працы ў Польшчы. Чалец Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Адзін з арганізатараў КПЗБ. З кастрычніка 1925 году па студзень 1928 году ў турме. У выніку абмену палітвязьнямі пераехаў у СССР. Старшыня сэкцыі КПП у Камінтэрне.
Арыштаваны 20 ліпеня 1937 году НКУС СССР як удзельнік Польскай вайсковай арганізацыі (ПВА). На допыце 31 жніўня 1937 году заявіў, што на працягу 17 гадоў быў сябрам ПВА, але шпіянажам не займаўся. У судзе вінаватым сябе не прызнаў і паказаньні, дадзеныя на папярэднім сьледзтве, не пацьвердзіў. Заявіў, што агаварыў сябе, а паказаньні іншых — ілжывыя. Суд працягваўся 15 хвілін. Асуджаны 21 верасьня 1937 году Вышэйшай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў той самы дзень.
Рэабілітаваны Вышэйшай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 12 лістапада 1955 году.