Сяргей Давідовіч
Сярге́й Фёдаравіч Давідо́віч (20 ліпеня 1942, Карпілаўка) — беларускі паэт і мастак-жывапісец.
Сяргей Давідовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 ліпеня 1942 Карпілаўка |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, мастак |
Мова | беларуская |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьЗь юнацкіх гадоў пераехаў у Менск. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сяржанта да палкоўніка. Скончыў Менскую Вышэйшую школу МУС (1982). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, старшынём камісіі Вярхоўнага Савету па пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, сябрам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1994) і Беларускага саюзу мастакоў (з 1995).
Творчасьць
рэдагавацьУ 1990-х выдаў зборнікі вершаў «Спасьцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля», напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналёг», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філязофскі роздум над нашым учора і сёньня, над лёсам народа, гэта балючыя пытаньні пра будучыню Бацькаўшчыны…»[1]. Асобныя вершы паэта пакладзеныя на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным. Паводле ўласнай вершаванай паэмы напісаў сцэнар для беларускамоўнага фільма «Сьвежына з салютам» 2001 году[2].
Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны-пэйзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына», «Карпілаўка»), карціны грамадзянскай тэматыкі («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86», «Чарнобыльскі гулівэр» і інш.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
- ^ Аляксей Мароз. Мастацтва ў Гайнаўцы // Ніва : газэта. — 1 студзеня 2006. — № 1 (2590). — С. 5. — ISSN 0546-1960.
Літаратура
рэдагаваць- Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
- Сяргей Фёдаравіч Давідовіч на сайце Віртуальнага музэю гораду Лагойска
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |