Э́дмунд Гі́лары (па-ангельску: Sir Edmund Percival Hillary, 20 ліпеня 1919, Оклэнд, Новая Зэляндыя — 11 студзеня 2008) — новазэляндзкі дасьледчык і альпініст, які першым забраўся на Эвэрэст (29 траўня 1953) разам з Тэнцынгам Норгэем. Ганаровы грамадзянін Нэпала. Кавалер Ордэну Брытанскай Імпэрыі.

Эдмунд Гілары
Edmund Percival Hillary
Гілары (прыкладна 1953 год)
Род дзейнасьці альпініст
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1919
Месца нараджэньня Оклэнд, Новая Зэляндыя
Дата сьмерці 11 студзеня 2008 (88 гадоў)
Месца сьмерці Оклэнд, Новая Зэляндыя
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства Новая Зэляндыя
Месца вучобы
Занятак падарожнік-дасьледнік, філянтроп, пчаляр, дыплямат, аўтабіёграф, альпініст
Бацька Percival Augustus Hillary[d][1]
Маці Gertrude Clark[d][1]
Дзеці Пітэр Гілары[d] і Sarah Hillary[d]
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
Подпіс Выява аўтографу
Эдмунд Гілары

Захапіўся скалалазаньнем яшчэ пад час вучобы ва ўнівэрсытэце. Удзельнічаў у Другой сусьветнай Вайне. У 1957—1958 гадох Гілары сумесна з В. Фуксам кіраваў перасячэньнем Антарктыды. Ён таксама кіраваў шэрагам экспэдыцый у Гімалаі, Антарктыду.

Паводле BBC, здароўе Гілары сур’ёзна пагоршылася ў апошнія паўгады пасьля таго, як ён зваліўся падчас экспэдыцыі ў Нэпале. Гілары памёр 11 студзеня 2008 году ва ўзросьце 88 гадоў[2].

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Александр Смотров. Умер первый покоритель Эвереста МИА «Россия сегодня» 11 студзеня 2008

Літаратура

рэдагаваць
  • Гвоздецкий Н. А., Голубчиков Ю. Н. Горы. — Москва: Мысль, 1987. — 400 с — Серия: Природа мира. — 50 000 экз.
  • Поляков А. И. Полюс высоты. — Москва: Советская Россия, 1982. — 152 с — 50 000 экз.
  • Хант Д. Г., Сесил Д. Восхождение на Эверест / Перевод с английского Б. А. Гарфа, Е. Б. Гиппенрейтера и Ю. М. Широкова. — Москва, Иностранная литература, 1956. — 294 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць