Уладзімер Анічэнка
Уладзіме́р Васі́льевіч Анічэ́нка (20 ліпеня 1924, вёска Янаўка Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці — 2 лютага 2001) — беларускі мовазнавец. Доктар філялягічных навук (1970), прафэсар (1971), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1976).
Біяграфія
рэдагавацьУ Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Чэхаславакіі. У 1952 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, у 1970—1991 узначальваў катэдру Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Дасьледаваў гісторыю беларускай мовы і яе сувязі зь іншымі мовамі. Выдаў кнігі «Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі» (1969), «Марфалёгія ўсходне-славянскіх моваў» (1973), «Гістарычная лексікалёгія ўсходнеславянскіх моваў» (1978), «Мовы ўсходніх славян» (1989). Складальнік Беларускага казачнага эпасу. У працы «Слоўнік мовы Скарыны» паказаў мастацкае і жанрава-стылявое багацьце беларускай літаратуры пачатку XVI стагодзьдзя. Аўтар артыкулаў Беларускай энцыкляпэдыі, энцыкляпэдыі «Беларуская мова», Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі. Адзін з складальнікаў фальклёрнага зборніку Гомельшчыны.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.