Леван Гачэчыладзэ
Леван Гачэчыладзэ (па-грузінску: ლევან გაჩეჩილაძე; нарадзіўся 20 ліпеня 1964 у Тбілісі, Грузія) — грузінскі палітык, дэпутат парлямэнту Грузіі, бізнэсмэн.
Леван Гачэчыладзэ | |
па-грузінску: ლევან გაჩეჩილაძე | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
20 ліпеня 1964 (60 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Скончыў Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «матэматыка-кібэрнэтыка». Двойчы абіраўся ў парлямэнт: у 1999 годзе стаў дэпутатам ад «Зьвязу грамадзянаў Грузіі», а ў 2004 — ад «Новых правых». У 2004 годзе ўвайшоў у міжпартыйную фракцыю «Дэмакратычны фронт», у 2000—2003 гадох быў старшынём аб’яднаньня «Новыя правыя». У 2002 годзе абіраўся дэпутатам тбіліскага Сакрэбула. У 1999—2000 гадох узначальваў парлямэнцкі камітэт па эканоміцы. Грузінскі «вінны кароль»: прэзыдэнт кампаніі «Georgian Wines & Spirits» з 1997 году, генэральны дырэктар кампаніі ў 1993—1997 гадох. У лістападзе 2007 году стаў адзіным кандыдатам ад аб’яднанай апазыцыі на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Грузіі, прызначаных на 5 студзеня 2008 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛеван Гачэчыладзэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (груз.)
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |