Франчэска Пэтрарка
Франчэска Пэтрарка (па-італьянску: Francesco Petrarca) (20 ліпеня 1304 — 19 ліпеня 1374) — італьянскі паэт, мысьляр, навуковец, адзін з заснавальнікаў эўрапейскай гуманістычнай культуры эпохі Адраджэньня.
БіяграфіяРэдагаваць
Вывучаў права ў Манпэлье, Балёньні, быў чальцом ордэна францысканцаў, аднак сваё прызваньне знайшоў у літаратурнай дзейнасьці, услаўляючы творчую, духоўна разьняволеную асобу. Яго «Канцаньерэ» («Кніга песень»), створаная на працягу ўсяго жыцьця (апошняя рэдакцыя 1373—1374) і прысьвечаная «мадоньне Ляўры», адкрыла новую эру ў эўрапейскай паэзіі. Знаўца антычнай літаратуры, міталёгіі і філязофіі, нястомны шукальнік і зьбіральнік старажытных рукапісаў, Пэтрарка ўпершыню супрацьпаставіў ідэалізаваны сьвет клясычнай старажытнасьці пустой схаластыцы і невуцтву. Адраджэньне забытых вольнасьцяў, ідэалаў ісьціны і прыгажосьці стала спосабам сьцьвярджэньня каштоўнасьці чалавека, яго творчых здольнасьцяў і зямнога быцьця. У сваіх філязофскіх трактатах «Аб сродках супраць пакут і радасьцяў» (1358—1366), «Аб маім уласным невуцтве…» (1367—1368) паэт бачыць прызваньне чалавека ня толькі ў самаўдасканаленьні, але і ў служэньні грамадзтву. Паэтычны аўтапартрэт, створаны ім у адным з санэтаў у «Кнізе песень», адкрывае ўнутраны сьвет чалавека гуманістычнай культуры. Творы Ф.Пэтраркі з "Кнігі песень" на беларускую мову перакладалі Ю.Гаўрук, М.Дуброўскі, Л.Баршчэўскі, У.Скарынкін.
ЛітаратураРэдагаваць
- Петрарка, Ф. Санэты. Дж.Г.Байран. Паломніцтва Чайльд-Гарольда: лірыка, паэмы. Верлен, П. У месяцавым ззяньні: лірыка. Мн., 1994 (Школьная бібліятэка).
- Дантэ Аліг’еры. Новае жыццё. Петрарка, Ф. Кніга песень / Перакл. У.Скарынкіна. Мн., 2011 (Бібліятэка сусьветнай літаратуры).
- Петрарка, Ф. Выбраныя песні з "Канцаньерэ" / Перакл. Л. Баршчэўскага. Мн., 2016 (Паэты плянэты).