Іван Стэфанавіч Любачка (1 траўня 1915, Магілёўскі павет[1] або Полацкі павет[2]20 ліпеня 1977, Мурай, штат Кентакі) — беларускі гісторык.

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў матэматычны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1939). У 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон, але быў вызвалены і працаваў у вёсцы на бацькоўскай гаспадарцы. У 1943 г. вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Пасьля вызваленьня застаўся ў Нямеччыне, у лягерах для перамешчаных асобаў працаваў настаўнікам у беларускіх школах, у гімназіі ў Гібельштаце і ў Бакнангу. У пач. 1950-х эміграваў у ЗША. Вучыўся ва ўнівэрсытэце штату Індыяна (г. Блюмінгтон), у 1964 г. атрымаў ступень доктара гісторыі[1]. Паводле іншых зьвестак, скончыў Калумбійскі ўнівэрсытэт, працаваў у Блюмінгтонскім і Мурайскім унівэрсытэтах[2].

Аўтар многіх публікацый, у т. л. «Беларусь пад савецкай уладай, 1917—1957»[3].

Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі запісаў на заснаваньне стыпэндыяльнага фонду (гл. Фонд імя І. Любачкі) падтрыманьня досьледаў у галіне беларусазнаўства.

  1. ^ а б Максімюк Я., Беларуская Гімназія…
  2. ^ а б Гардзіенка А., Асобы й рэаліі…
  3. ^ Bielorussia under Soviet Rule, 1917-1957; Ivan S. Lubachko, 1972 by University Press of Kentacky

Літаратура

рэдагаваць
  • Максімюк Я., Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. Нью-Ёрк — Беласток, 1994. — 196 с.
  • Гардзіенка А., Асобы й рэаліі // Літаратурны рух на эміграцыі / Уклад. Юрэвіч Л. — Мн: БГА, 2002.