Кофі Ата Анан (па-ангельску: Kofi Atta Annan; 8 красавіка 1938, Кумасі, Гана — 18 жніўня 2018, Бэрн, Швайцарыя) — ганскі дыплямат, сёмы Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (19972006).

Кофі Ата Анан
па-ангельску: Kofi Atta Annan
1 студзеня 1997 — 31 сьнежня 2006
Папярэднік Бутрас Бутрас-Галі
Наступнік Пан Гі Мун
23 лютага 2012 — 31 жніўня 2012
Наступнік Lakhdar Brahimi[d]
1 студзеня 1997 — 1 студзеня 2007
Папярэднік: Boutros Boutros-Ghali
Наступнік: Пан Гі Мун
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 красавіка 1938(1938-04-08)[1][2][3][…]
Памёр: 18 жніўня 2018(2018-08-18)[4][5][6][…] (80 гадоў)
Сужэнец: Ціці Аляк’я (разьведзены), Нэйн Марыя Анан
Дзеці: Кожа Анан і Ама Аман, Ніна Кранштат дэ Грот
Бацька: Гэнры Рэджыналд Анан[d]
Маці: Роўз Эшан[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн сьвятога Міхала і сьвятога Георгія мэдаль «У памяць 850-рочча Масквы» Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria ордэн Ізабэлы Каталічкі ордэн Зоркі Румыніі рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва Order of the Golden Heart of Kenya Order of the Star of Ghana вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cordon of the Order of the Rising Sun Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн Дастык I ступені Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Ордэн заслуг Польскай рэспублікі Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» ордэн Свабоды Вялікі ланцуг ордэна Свабоды Order of the Pioneers of Liberia Grand Collar of the Order of Good Hope ордэн Кампаньёнаў О. Р. Тамбо ордэн Вызваліцеля генэрала Сан-Марціна Вялікі крыж ордэна Сонца Пэру Order of Manas, 1st class Order of Mono
Нобэлеўская прэмія міру Kora Awards[d] (2000) прэмія Готліба Дутвайлера[d] Medal of honor Dag Hammarskjold[d] (2009) Torstein Dale Memorial Prize[d] (2002) прэмія міру імя Канфуцыя[d] (2012) прэмія Бруна Крайскага[d] (2007) прэмія Уляфа Пальмэ[d] (2006) прэмія Індыры Гандзі[d] (2003) прэмія Чатырох свабодаў — мэдаль Свабоды[d] (2004) Філядэльфійскі мэдаль Свабоды прэмія Свабоды[d] (2008) прэмія Поўнач—Поўдзень[d] (2007) прэмія імя Андрэя Сахарава (2003) прэмія „Профіль у адвазе“[d] (2002) ганаровы доктар Генцкага ўніверсітэта[d] (2004) прэмія Фулбрайта[d] (2001) ганаровы доктар Дрэздэнскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту[d] (26 красавіка 1999) ганаровы доктар Вольнага ўнівэрсытэту Бэрліну[d] (13 ліпеня 2001) ганаровы доктар Жэнэўскага ўнівэрсытэту[d] (7 чэрвеня 2002) ганаровы доктар Упсальскага ўнівэрсытэту[d] Ганаровы доктар Прынстанскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 траўня 2001) ганаровы доктар Алькалскага ўнівэрсытэту[d] (2002) ганаровы доктар Універсітэта Нёўшатэля[d] (2008) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] ганаровы доктар Атаўскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Чжэцзянскага ўніверсітэта[d] (2002) ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (2004) ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў[d] ганаровы доктар Універсітэта Нотр-Дам[d] Fellow of the Ghana Academy of Arts and Sciences[d] (2013) honorary doctor from the NOVA University Lisbon[d] honorary doctorate from Carleton University[d] (2004) ганаровы доктар Ховардскага ўніверсітэта[d] (1999) FIFA Order of Merit[d] Annenberg Award for Excellence in Diplomacy[d] Order of Good Hope Honorary doctorate from the University of Paris 1 Pantheon-Sorbonne[d] (6 лістапада 1998) ганаровы доктар унівэрсытэту Коменскага[d] (15 ліпеня 1999)
Выява аўтографу

Кофі — чацьвертае дзіця ў сям’і Гэнры Рэджынальда і Вікторыі Анан. Згодна аканскае традыцыі, яго назвалі па дні тыдня, калі ён нарадзіўся, і па ягоным становішчы ў сям’і: Кофі абазначае пятніцу, Анан — тое, што ён зьяўляецца чацьвертым дзіцём. Заўвага Ата паказвае на тое, што нарадзіліся блізьняты; сястра Кофі, Эфўа Ата, памерла ў 1991 годзе.

Сям’я Кофі займала высокае становішча ў ганскім грамадзтве — абодва ягоных дзеда й ягоны дзядзька былі пляменнымі правадырамі. Маці Кофі належала да племя Фантэ, бацька — часткова да Фантэ і часткова да Асантэ. Шмат гадоў бацька Кофі працаваў кіраўніком аддзелу распаўсюджваньня кампаніі па вытворчасьці какавы Lever Brothers.

У 1970-ых гадох Кофі ажаніўся зь нігэрыйкай Ціці Аляк’я, ад гэтага шлюбу ў Кофі засталося двое дзяцей: Кожа Анан і Ама Аман. Кофі забраў дзяцей да сябе. Цяпер ён жанаты з Нэйн Марыяй Анан, швэдзкай адвакаткай. Іхняя дачка, Ніна Кранштат дэ Грот, засталася ў Нэйн Марыі ад папярэдняга шлюбу.

Адукацыя

рэдагаваць

На працягу тэрміна з 1954 да 1957 гадоў Кофі навучаўся ў элітнай школе Мфанцыпім, што ў Кэйп Коўсьце, Гана. Гэтая навучальная ўстанова, паводле словаў Кофі навучыла яго таму, што «калі хтосьці пакутуе, гэта датычыцца кожнага».

З 1958 Кофі навучаўся эканоміцы ў Каледжы навукі і тэхналёгіі, што ў Кумасі (цяпер ён завецца Унівэрсытэтам навукі й тэхналёгіі Ганы імя Кўаме Нкрума). Ён атрымаў грант фундацыі Гэнры Форда на заканчэньне адукацыі ў Каледжы Макэластара, што ў Сэнт-Поле, штат Мінэсота, ЗША. Пасьля Кофі навучаўся ў Інстытуце міжнародных дасьледваньняў, што ў Жэнэве, Швайцарыя й у Школе Кіраваньня пры Масачусэцкім інстытуце тэхналёгіяў, атрымаўшы ступень магістра ў 1972 годзе[9].

Кофі добра валодае ангельскай, францускай мовамі, рознымі аканскімі мовамі й іншымі афрыканскімі мовамі.

Пачатак кар’еры

рэдагаваць

Кофі пачаў працу ў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя пры ААН у Жэнэве ў 1962 годзе. Першай пасадай быў Вярхоўны камісар па справах уцекачоў. З 1974 году да 1976 ён працаваў міністарам турызму Ганы. Затым ён вярнуўся на працу ў ААН, ужо ў якасьці памочніка Генэральнага сакратара па наступных пытаньнях: з 1987 да 1990 — каардынацыя кіраваньня і бясьпекі чалавечых рэсурсаў, з 1990 да 1992 — плянаваньне праграмаў, кантраляваньне фінансаў ААН і з 1993 да 1994 па пытаньнях захаваньня міру.

Апасьля, з кастрычніка 1995 году, Кофі быў намесьнікам Генэральнага сакратара ААН, затым 5 месяцаў працаваў спэцыяльным прадстаўніком Генэральнага сакратара ў былой Югаславіі, пасьля заканчэньня гэтых паўнамоцтваў, з 1996 году вярнуўся да працы намесьнікам Генэральнага сакратара ААН.

Генэральны сакратар ААН

рэдагаваць

13 сьнежня 1996 году Рада Бясьпекі ААН абрала Кофі Генэральным сакратаром гэтае арганізацыі. Кофі зрабіўся, такім чынам, першым прадстаўніком Чорнае Афрыкі, што быў абраны на гэтую пасаду.

У другі раз Кофі быў абраны Генэральным сакратаром 29 чэрвеня 2001 году, што крыху незвычайна для ААН. Справа ў тым, што прадстаўнікі аднаго кантыненту ня могуць займаць гэтую пасаду больш чым два тэрміны запар, а папярэднік Кофі, Галі, гэтаксама быў з АфрыкіЭгіпту). Ёсьць меркаваньне, што такое патураньне Кофі атрымаў з-за сваёй эфэктыўнай дзейнасьці на гэтай пасадзе.

У 2001 годзе ён выдаў г. зв. «Заклік да дзеяньня» — праграму зь пяці пунктаў, накіраваную супраць ВІЧ/СНІД. У гэтай праграме Кофі прапанаваў стварыць глябальны Фонд СНІД і здароўя, сродкі зь якога накіроўваюцца на пераадоленьне пандэміі СНІД у краінах сьвету, у першую чаргу ў краінах Афрыкі.

10 сьнежня 2001 году Кофі й ААН сумесна атрымалі Нобэлеўскую прэмію міру за «працу дзеля лепей арганізаванага і болей мірнага сьвету».

У 2003 годзе Кофі забараніў ЗША і Вялікабрытаніі пачынаць вайну супраць Іраку без адпаведнага дазволу ААН. Пасьля ўваходу кааліцыйных войскаў на тэрыторыю Іраку Кофі назваў уварваньне незаконным.