Мікола Сташкевіч
Міко́ла Сташке́віч (23 жніўня 1938 — 18 жніўня 2011[1]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафэсар (1994).
Мікола Сташкевіч | |
Дата нараджэньня | 23 жніўня 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 18 жніўня 2011 (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1967) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Інстытут гісторыі НАН Беларусі |
Вядомы як | Адзін з стваральнікаў дасьледаваньня «Нарысы гісторыі беларусаў у Сыбіры у ХIХ-ХХ стагодзьдзях» |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1990) |
Навуковы кіраўнік | Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка[d] |
Вучні | Ігар Марзалюк, Вадзім Гігін і Андрэй Уладзіміравіч Унучак[d] |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1967). У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Ідэалягічная работа бальшавікоў Беларусі ў гады грамадзянскай вайны (1919-1920 гады)». У 1990-м абараніў доктарскую дысэртацыю «Грамадзкі рух у Беларусі: асноўныя ідэйныя плыні і палітычныя партыі (1917-1920 гады)». Працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытуце гісторыка-палітычных дасьледаваньняў. У 1992—1999 рр. вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру дакумэнтацыі і рэтраінфармацыі, загаднік катэдры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы БДУ. У 1999—2005 рр. в.а. дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. З 2005 г. — прафэсар катэдры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта. Старшыня экспэртнай рады (1998-2003), чалец Прэзыдыюма (з 2003-га) Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджваўся ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, мэдалём «Ветэран працы». Уганароўваўся прэміяй імя акадэміка Валянціна Капцюга за ўдзел у стварэньні фундамэнтальнага дасьледаваньня «Нарысы гісторыі беларусаў у Сыбіры у ХIХ-ХХ стагодзьдзях» (2002). Падрыхтаваў 5 дактароў і 9 кандыдатаў навук[2].
Літаратура
рэдагаваць- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.
- Коратка аб аўтарах // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы.(недаступная спасылка) — Мн., 2007. — 360 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр Мікола Сташкевіч — былы дырэктар Інстытута гісторыі // Наша Ніва, 19 жніўня 2011 г. Праверана 5 кастрычніка 2013 г.
- ^ М.Сташкевіч унёс значны ўклад у вывучэньне гісторыі беларускай дзяржаўнасьці - В.Гігін // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 1 кастрычніка 2013 г. Праверана 5 кастрычніка 2013 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |