Патрык Сўэйзі

Патрык Ўэйн Сўэйзі (па-ангельску: Patrick Wayne Swayze; 18 жніўня 1952, Г’юстан — 14 верасьня 2009, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі актор, танцор, сьпявак і харэограф.

Патрык Ўэйн Сўэйзі
Patrick Swayze
Patrick Swayze 1989.jpg
Імя пры нараджэньні Patrick Wayne Swayze
Дата нараджэньня 18 жніўня 1952
Месца нараджэньня Г’юстан, ЗША
Дата сьмерці 14 верасьня 2009
Месца сьмерці Лос-Анджэлес, ЗША
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d]
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор, танцор, харэограф
Гады дзейнасьці 1979—2009
Бацька Jesse Wayne Swayze[d][1]
Маці Patsy Swayze[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000664

БіяграфіяРэдагаваць

Патрык быў старэйшым зь пяці дзяцей у сям’і інжынэра Джэсі Сўэйзі і танцоркі Пэтсі Сўэйзі[2]. Акрамя яго ў сям’і былі яшчэ два хлопчыкі: Дон (нар. 10 жніўня 1958 году) і Шон Кэлі (нар. 13 кастрычніка 1962 году) і дзьве дзяўчынкі: Бэмбі і Вікі.

Патрык вучыўся ў школе «Блэк Мідл» у Оўк Форэст у штаце Ілінойс, а потым у каталіцкай школе ў Г’юстане. Бацька лічыў, што Патрык павінен быць спартоўцам, аднак футбольная кар’ера перарвалася траўмай калена, якая была вельмі складанай і пагражала нават ампутацыяй нагі. Пасьля сэрыі некалькіх складаных апэрацыяў, Патрык вучыўся зноў хадзіць.

Танцы сталі адным з кампанэнтаў рэабілітацыі. Патрык вучыўся танцам у Houston Jazz Ballet Company, Harkness Ballet Theater School, Joffrey Ballet School у Нью Ёрку і Eliot Feld Ballet Company. У васемнаццацігадовым узросьце, Патрык упершыню выступіў на сцэне ў спэктаклі «Disneyland on Parade». Хутка ён стаў прафэсійным танцорам, вандраваў па краіне зь вядомым балетным калектывам Buffalo Ballet Company. У 1975 годзе Патрык Сўэйзі выступіў на сцэне ў адным з брадўэйскіх тэатраў, а потым у мюзікле West Side Story.

12 чэрвеня 1975 году Патрык Сўэйзі ажаніўся з танцоркай і вучаніцай сваёй маці Лізай Ніемі[3].

Упершыню Патрык Сўэйзі зьявіўся на кінаэкране ў камэдыі «Skatetown, U.S.A» ў 1979 годзе, дзе яго ўбачыў Фрэнсіс Форд Копала, які запрасіў Сўэйзі ў свой фільм «The Outsiders» (1983), у якім гралі, таксама, Мэт Дылан, Сафія Копала, Роб Люі, Том Круз, Даян Лэйн і Том Ўэйтс[4]. Пасьля гэтага Патрыка Сўэйзі пачалі запрашаць да ўдзелу ў розных фільмах і сэрыялах.

Міжнародную вядомасьць Патрык Сўэйзі атрымаў пасьля таго як ён сыграў арыстакрата Оры Мэйна ў міні-сэрыяле North and South у 1985 годзе і яго другой частцы North and South, Book II у 1986 годзе. Пасьля гэтага была пасьпяховая роля ў спартовай мэлядраме «Янгблад» (1986). Пасьля ролі інструктара танцаў у фільме «Брудныя танцы» (1987), Патрык Суэйзі быў намінаваны на ўзнагароду Залаты Глобус. Аднак за ролю паліцэйскага з горнага паселішча, які вядзе прыватнае дасьледаваньне забойства малодшага брата ў Чыкага ў фільме Next of Kin (1989) і галоўную ролю ў фільме Road House (1989), ён быў намінаваны на ўзнагароду Залатая Маліна як самы благі актор.

Роля ў камэдыйнай мэлядраме «Ghost» (1990), у якой гралі Дэмі Мур і Ўупі Голдбэрг, прынесла яму новую намінацыю на «Залаты Глобус» і ўзнагароду «Сатурна».

У 2008 годзе ў Патрыка Сўэйзі былі знойдзены цяжкаапэрабельныя новаўтварэньні ў падстраўнікавай залозе. У траўні 2008 году была праведзеная апэрацыя, пад час якой была выдаленая частка страўніка, якую паразіў рак. 9 студзеня 2009 году актор быў шпіталізаваны з дыягназам «запаленьне лёгкіх». 16 студзеня Патрык Сўэйзі быў выпісаны. 19 красавіка было абвешчана што мэтастазы ў Суэйзі перайшлі ў печань[5].

Патрык Сўэйзі памёр 14 верасьня 2009 году ў Лос-Анджэлесе.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Патрык Сўэйзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў