Фёдар Крыванос
Фёдар Паўлавіч Крыванос (18 жніўня 1962, Менск — 1 чэрвеня 2021[3]) — беларускі праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.
Фёдар Крыванос | |
Дзейнасьць | праваслаўны сьвятар |
---|---|
Нарадзіўся | 18 жніўня 1962 |
Памёр | 1 чэрвеня 2021[1][2] (58 гадоў) |
Протаярэй. Кандыдат багаслоўя (2007), дацэнт Менскай духоўнай акадэміі (2011).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1985 годзе скончыў гістфак БДУ. Хрысьціўся дарослым у менскай царкве сьвятога Аляксандра Неўскага ў 1987 годзе. Працаваў навуковым супрацоўнікам Заслаўскага музэя-запаведніка. Разам са сваім калегай, Генадзем Шэйкіным распачаў у 1989 годзе збор подпісаў з мэтай аднаўленьня царкоўнай службы ў Заслаўскай царкве ў гонар Праабражэньня Гасподняга. Неўзабаве літургічная дзейнасьць была адноўлена, а арганізатары збору подпісаў — вызваленыя з пасадаў супрацоўнікаў музэю. Быў прынятыя на працу ў Менскую епархіяльную ўправу. У 1994 годзе павянчаўся зь Ірынай Уладзімераўнай Шыпавай[4]. У 1994 годзе мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філярэтам пасьвячоны ў дыякана, а пасьля і ў сьвятара.
Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю ў 2001 годзе і Менскую духоўную акадэмію ў 2007 годзе, шмат гадоў выкладаў у менскіх духоўных школах. Служэньне праходзіў у Сьвята-Духавым катэдральным саборы. Быў адказны за працу нядзельных школ у прыходах Менскай япархіі, працаваў у Выдавецкай радзе Беларускай праваслаўнай царквы, быў сябрам Сынадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых Беларускай праваслаўнай царквы.
Шукаў імёны і біяграфіі клірыкаў Менскай япархіі, закатаваных бальшавікамі. Справу гэтую пачаў яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Працуючы ў архіве КДБ Беларусі, айцец Крыванос азнаёміўся са шматлікімі матэрыяламі сьледчых спраў рэпрэсаваных сьвятароў і сьвецкіх вернікаў. 28 кастрычніка 1999 году Сынод Беларускага экзархату кананізаваў 23 асобы, якія прынялі пакутніцкую сьмерць за веру ў 1930–50-я гады ХХ стагодзьдзя.
Дзякуючы Крываносу стала вядома, што да 22 чэрвеня 1941 году на тэрыторыі колішняй Заходняй Беларусі "...было арыштавана 53 сьвятары, 10 з іх пазьней вызвалілі, 37 зьніклі бяз вестак і 6 памерлі і былі расстраляны"...[5] Апошнія гады хварэў і ў 2018 годзе быў залічаны за штат, аднак не пакідаў асьветніцкай дзейнасьці: рэгулярна пісаў і публікаваў артыкулы па гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы.
Творы
рэдагавацьКнігі
рэдагаваць- 1996 — Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951 годы), Киевец: Свято-Троицкая церковь, 1996. — 100 ст.
- 2002 — Жития священномучеников Минской епархии (1-я половина ХХ века)
- 2007 — У Бога мертвых нет. Неизвестные страницы из истории Минской епархии (1917 — 1939 годы). — Менск, 241 ст.
- 2006 — «Беларусь Православная: фотоальбом» /тэксты пад фота Крываноса/
- 2011 — «Многи скорби праведным», 36 ст.
- 2012 — Лекции по истории Православной Церкви Беларуси, Менск, ВРАТА, 238 с. ISBN 978-985-6912-07-1. Наклад 1500 аст.
- 2013 — «Но печаль ваша в радость будет» (Ин. 16: 20). Возрождение церковной жизни в Восточной Белоруссии в начальный период немецкой оккупации (первая половина 1941 года), Жыровічы: Выдавецтва Менскай духоўнай сэмінарыі, 2013. — 64 ст. нак. 500 ас. ISBN 978-985-7028-06-1
Артыкулы
рэдагаваць- Таямніца Рагнеды // Беларуская мінуўшчына 1995-01
Узнагароды
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Отец Федор Кривонос: „Благодаря их подвигу сегодня мы имеем возможность являться участниками возрождения церковной жизни...“, Царква, 2005
- Фёдар Крыванос(недаступная спасылка) на сайце Менскай духощнай сэминарыи
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская служба радыё «Свабода» (белар.) — 1954.
- ^ Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства // (нявызначаны загаловак)
- ^ Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсіяў бальшавікоў супраць духавенства, Радыё Свабода, 1-06-2021
- ^ Адышоў да Госпада пазаштатны клірык Менская япархіі протаярэй Фёдар Крыванос // Беларуская праваслаўная царква, 2 чэрвеня 2021 г. Праверана 4 чэрвеня 2021 г.
- ^ У міжваенныя гады…, Канстанцін АНТАНОВІЧ, Культура, № 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г
- ^ Узнагароды Беларусі