Іркуцкая вобласьць

Ірку́цкая во́бласьць (па-расейску: Иркутская область) — вобласьць у азіяцкай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Іркуцк. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Краснаярскім краем на захадзе, Якутыяй на паўночным усходзе, Забайкальскім краем на ўсходзе, Буратыяй на ўсходзе й поўдні ды Тувой на паўднёвым захадзе. Вобласьць утворана 26 верасьня 1937 году.

Іркуцкая вобласьць
Иркутская область
Герб Иркутской области.svg
Flag of Irkutsk Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Сыбірская фэдэральная акруга
Усходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Іркуцк
Дата ўтварэньня 26 верасьня 1937
Губэрнатар Дзьмітры Мезінцаў
Насельніцтва (2010)
2 428 696[1] (22-е месца)
Шчыльнасьць 3,13 чал./км²
Плошча 774 846 км² (5-е месца)
Месцазнаходжаньне Іркуцкай вобласьці
Іркуцкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +9
Код ISO 3166-2 RU-IRK
Код аўтам. нумароў 38, 85
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Іркуцкая вобласьць разьмешчана ўва Ўсходняй Сыбіры. Крайняя паўднёвая кропка вобласьці разьмяшчаецца на 51° паўночнай шыраты, паўночны ўскраек амаль дасягае 65-й паралелі. З поўначы на ​​поўдзень вобласьць працягнулася амаль на 1 450 км, з захаду на ўсход на 1 318 км.

Адміністрацыйны цэнтар — Іркуцк. Адлегласьць ад Іркуцка да Масквы па чыгунцы складае 5 192 км, да Ўладзівастока — 4 106 км. Розьніца ў часе паміж Іркуцкам і Масквой складае 5 гадзін. Па плошчы тэрыторыі (774,8 тыс. км²) вобласьць займае другое месца сярод рэгіёнаў Сыбірскай фэдэральнай акругі, і пятае месца па Расеі[2].

Карысныя выкапніРэдагаваць

На тэрыторыі Іркуцкай вобласьці здабываюцца буры й каменны вугаль, жалезная руда, золата, каменная соль, цэментная й абліцавальная сыравіна, вогнетрывалыя гліны, каалін, гіпс і іншае. Горназдабыўная прамысловасьць у структуры прамысловай прадукцыі Іркуцкай вобласьці займае 11%. У структуры кошту прадукцыі горназдабыўной прамысловасьці золата займае 47%, вугаль — 28%; жалезная руда — 18%, іншыя карысныя выкапні — 7%[3].

ГідраграфіяРэдагаваць

Рачную сетку складаюць басэйны рэк Лена, Ангары, Ніжняй Тунгускі й часткова Падкаменнай Тунгускі. Галоўнай ракой зьяўляецца Ангара, 64% якой працякае на тэрыторыі Іркуцкай вобласьці. Ейны басэйн працягваецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 1 100 км, на поўдні мяжуе з басэйнам Байкала, на захадзе й поўначы — Енісея, на ўсходзе — Лены. На Ангары разьмешчаны каскад вадасховішчаў сумарнай магутнасьцю гідраэлектрастанцыяў 9,1 ГВт.

Усяго па тэрыторыі вобласьці працякае больш за 65 тысячы вадацёкаў агульнай працягласьцю 309 355 км, прычым на драбнюткія рэкі прыходзіцца 91,24% агульнай працягласьці. Гушчыня рачной сеткі складае 400 м на 1 км²[4]. На тэрыторыі Іркуцкай вобласьці разьмяшчаюцца 229 азёраў, сумарная плошча якіх складае 7 732,5 км². Таксама тут знаходзіцца значная частка акваторыі возера Байкал.

НасельніцтваРэдагаваць

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2010 году колькасць насельніцтва складае 2 428 696 чалавек. Насельніцтва вобласьці разьмешчана ў асноўным у гарадах (урбанізацыя складае 79,31%), самымі буйнымі зь якіх зьяўляюцца Іркуцк, Ангарск і Брацк.

Найбольшай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (89,9%). дрйгой паводле колькасьці групай ёсьць украінцы (2,1%). Беларусы маюцца ў вобласьці ў колькасьці 14 185 чалавек, зьяўляючыся трэцяй паводле колькасьці нацыянальнай групай у рэгіёне.

ЭканомікаРэдагаваць

Іркуцкая вобласьць мае важнае эканамічнае значэньне, асноўнымі галінамі спэцыялізацыі вобласьці зьяўляюцца лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, горназдабыўная прамысловасьць, машынабудаваньне й іншыя. Паводле СУП на душу насельніцтва Іркуцкая вобласьць займае 20 месца сярод 83 суб’ектаў Фэдэрацыі, паводле паказчыку сярэднедушавых даходаў — 21 месца.

ПрамысловасьцьРэдагаваць

Іркуцкая вобласьць ёсьць буйны прамысловы рэгіён. У агульнарасейскай вытворчасьці рэгіён забясьпечвае 6,5% вытворчасьці электраэнэргіі, 15% вывазу драўніны, 6% здабычы вугалю, амаль 20% агульнарасейскай вытворчасьці цэлюлозы, больш за 10% кардона, перапрацоўваецца каля 9% нафты.

У прамысловасьці рэгіёну найбольшае разьвіцьцё набыла лясная, дрэваапрацоўчая й цэлюлозна-папяровая прамысловасьць, горназдабыўная, паліўная, каляровая мэталюргія, электраэнэргетычная прамысловасьць, машынабудаваньне, хімічная й нафтахімічная прамысловасьць, харчовая прамысловасьці й чорная мэталюргія. Важным фактарам разьвіцьця прамысловасьці зьяўляюцца мінэральна-сыравінныя рэсурсы вобласьці.

Сельская гаспадаркаРэдагаваць

Тэрыторыя сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 2,69 млн га, ральлі — 1,88 млн га. Вобласьць ставіцца да пояса рызыкоўнага земляробства. У сельскай гаспадарцы вобласьці займаюцца вырошчваньнем збожжавых, а таксама жывёлагадоўляй, аленегадоўля, пушной здабычай і рыбалоўствам. Амаль палова (46%) аб’ёму сельгаспрадукцыі выпрацоўвае жывёлагадоўля. Сельскагаспадарчай прадукцыяй рэгіён забясьпечваецца напалову, прадукты харчаваньня завозяцца зь іншых рэгіёнаў.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Іркуцкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў